Цыганкоў: “Ці можна лічыць гэтыя заявы Калякіна пачаткам ягонай уласнай прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі? Ці магчыма ўжо цяпер з апошніх выказваньняў лідэра апазыцыйных камуністаў рабіць высновы пра тое, якую нішу ён будзе спрабаваць займаць падчас прэзыдэнцкай кампаніі?”
Чавусаў: “Зразумела, што такога кшталту праграмныя заявы робяцца з улікам бліжэйшых прэзыдэнцкіх выбараў. Сяргей Калякін відавочна імкнецца заняць нішу прарасейскага кандыдата, які выступае за ўсходні вэктар разьвіцьця Беларусі. Напэўна, гэта выклікана і тым, што АляксандарЛукашэнка ўжо настолькі прарасейскім не выглядае з улікам усіх ягоных канфліктаў з Масквой за апошні час. Так што гэта спроба такога геапалітычнага пазыцыянаваньня.
Цікава, што гэта адбываецца адначасова з адыходам ПКБ ад “шчыра камуністычных” лёзунгаў. Яны імкнуцца пазбавіцца ранейшай назвы, і гэта прымушае думаць, што на выбарах яны будуць пазыцыянавацца як яскрава прарасейская палітычная сіла. Не апошняе тут і пытаньне фінансавай падтрымкі партыі, бо ні для кога не сакрэт тое, якія складанасьці былі ў партыі камуністаў у сувязі зь недахопам фінансаваньня”.
Цыганкоў: “Як на гэтыя заявы Калякіна могуць адрэагаваць ягоныя партнэры па апазыцыі — іншыя суб’екты Аб’яднаных дэмакратычных сілаў? Вядома, што большасьць гэтых партыяў выступаюць за праэўрапейскі напрамак разьвіцьця Беларусі. Няўжо Калякін думае, што можа дазволіць сабе пасварыцца зь іншымі партыямі з АДС і ісьці на прэзыдэнцкія выбары самастойна?”
Чавусаў: “Такія заявы робяцца з улікам таго, што ў працэдуры вызначэньня адзінага кандыдата ад АДС у Калякіна было вельмі мала шанцаў перамагчы і стаць адзіным кандыдатам. Таму гэтыя заявы фактычна скіраваныя на разбурэньне АДС. Цяпер унутры дэмакратычнай кааліцыі высьпела вялікая колькасьць стратэгічных супярэчнасьцяў, і можна меркаваць, што заявы Калякіна могуць стаць апошняй кропляй, якая разбурыць гэтую кааліцыю.
Апошнія дзеяньні і заявы Калякіна сьведчаць пра тое, што ён мае намер ісьці як прарасейскі кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах — незалежна ад таго, ці будзе ён абраны адзіным кандыдатам у межах АДС”.
Чавусаў: “Зразумела, што такога кшталту праграмныя заявы робяцца з улікам бліжэйшых прэзыдэнцкіх выбараў. Сяргей Калякін відавочна імкнецца заняць нішу прарасейскага кандыдата, які выступае за ўсходні вэктар разьвіцьця Беларусі. Напэўна, гэта выклікана і тым, што Аляксандар
Камуністы імкнуцца пазбавіцца ранейшай назвы, і гэта прымушае думаць, што на выбарах яны будуць пазыцыянавацца як яскрава прарасейская палітычная сіла.