“Падчас фінансава-эканамічнага крызісу, — кажа сябра рады АДС, старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў, — жыцьцёвы ўзровень гараджанаў значна зьнізіўся. Асабліва ў цяжкіх умовах апынуліся пэнсіянэры, інваліды, студэнты. Таму мы й распачалі акцыю: „АДС — за сацыяльную абарону ва ўмовах крызісу!“ Прапанавалі дэпутатам на падставе закону „Аб мясцовым кіраваньні й самакіраваньні ў Рэспубліцы Беларусь“ вярнуць асобныя льготы пэнсіянэрам, інвалідам, студэнтам і школьнікам — найперш на праезд у гарадзкім транспарце”.
Кошт праезду для іх ад цяперашніх 500 рублёў прапанавана зьнізіць на 50 адсоткаў, а сродкі на гэта — адшукаць у гарадзкім бюджэце.
Кошт праезду для іх ад цяперашніх 500 рублёў прапанавана зьнізіць на 50 адсоткаў, а сродкі на гэта — адшукаць у гарадзкім бюджэце.