Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 малаказаводаў, якія атручваць ваду


Малакавоз ля аднаго з малаказаводаў на Гарадзеншчыне.
Малакавоз ля аднаго з малаказаводаў на Гарадзеншчыне.
Разам з ростам вытворчасьці малаказаводаў расьце шкода ад іх адкідаў. Толькі за два месяцы было выяўлена 12 забруджвальнікаў навакольля.

Скінутая ў каналізацыю малочная сыроватка забівае мікраарганізмы, якія выкарыстоўваюць на ачышчальных станцыях. У выніку шкодныя рэчывы трапляюць у рэкі й азёры.

У траўні й чэрвені Мінпрыроды й Мінжылкамгасу выявілі факты скіданьня сьцёкавых водаў у камунальую каналізацю на 12 прадпрыемствах малочнай галіны:

  • Ашмянскі “Сыраробны завод”;
  • Бялыніцкая філія “Бабулінай крынкі”;
  • Бярозаўскі сыраробны камбінат;
  • Горацкія “Малочныя горкі”;
  • Калінкавіцкі малочны камбінат;
  • Капыльскі масласырзавод;
  • Мсьціслаўскі масларобна-сыраробны завод;
  • Смалявіцкі малочны завод;
  • Сьветлагорскі малочны завод;
  • Узьдзенскі вытворчы ўчастак “Слуцкага сыраробнага камбінату”;
  • Хойніцкае прадпрыемства “Палескія сыры”;
  • Чавускі масларобна-сыраробны завод.

Найбліжэйшым часам неабходна вырашыць праблему адкідаў малочных заводаў, заявіў кіраўнік Мінпрыроды Ўладзімер Цалко сёньня на паседжаньні калегіі Мінпрыроды ў Менску, паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG