Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Вэнэцыянскія” прадпрымальнікі пакутуюць у Рэчыцы


Belarus -- Rechitsa, rain, flooding, market
Belarus -- Rechitsa, rain, flooding, market

Рэчыцкія прадпрымальнікі, якія працуюць на Цэнтральным рынку, падлічваюць страты ад ліпеньскіх ліўняў.


“Нас затапіла ўжо двойчы, — кажа дырэктар фірмы “Кінг-дызайн” Алена Чугуніна. — Першы раз — 10 ліпеня, і вось зараз — 26 ліпеня. Асабіста ў мяне сапсавана шпалераў больш як на 5 мільёнаў рублёў. Пацярпела й суседняя фірма “Галіса”. Мы нават ноччу прыяжджалі ратаваць свой тавар ад дажджу. Пасьля моцных ліўняў з-за вады, якая зацякае ў ралеты й стаіць між гандлёвых радоў, на нашым рынку ня могуць працаваць каля паўсотні чалавек”.

Паводле спадарыні Чугунінай, прадпрымальнікі зьвярталіся да дырэктара рынку “Цэнтральны” Любові Румянцавай і кіраўніка прадпрыемства “Рэчыцабыт” Яўгена Саляніка наконт адводу дажджавой вады ад працоўных месцаў прадпрымальнікаў, аднак усё пакуль марна.

Дырэктарка Цэнтральнага рынку наагул аднекваецца — маўляў, да яе ніхто не зьвяртаўся. А спадар Салянік сцвярджае, што ў яго няма сродкаў, каб пракласьці добрую ліўнёўку. Прадпрымальнікі так і мыкаюцца. Дажджавая вада затапляе ралеты са шпалерамі й будматэрыяламі.

Рынак “Цэнтральны” ў Рэчыцы парадкаваўся аўральна да рэспубліканскіх “Дажынак”, якія прайшлі ў райцэнтры ў верасьні 2007 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG