Сістэма дажджавых сьцёкаў на цэнтральных вуліцах горада, адрамантаваная ды прачышчаная напярэдадні “Славянскага базару”, справілася з залевай: адно што некалькі разоў спыняўся трамвайны рух, бо колы вагонаў правальваліся ў ваду і спрацоўвала аварыйнае адключэньне электрычнасьці.
Аднак на віцебскіх ускраінах“ліўнёўкі” ў большасьці аказаліся засьмечанымі, і амаль месячная норма ападкаў, якая вылілася на горад, хлюпала і расьцякалася пад нагамі мінакоў і пад коламі аўтамашын.
Двары жылых дамоў па вуліцах “Праўды” і Смаленскай аказаліся затопленыя, бо дажджавой вадзе не было куды сьцячы. На заўтра сыноптыкі прадказваюць у Віцебску 26 градусаў гарачыні. Гэта значыць, што вада паступова пачне выпарацца, але здарыцца гэта не адразу, таму віцябляне апасаюцца наступнай навалы — “нашэсьця” камароў ды іншых інсэктаў, размнажэньню якіх дужа спрыяе вільготнае цёплае надвор“е.
Мінулы раз надзвычай моцны дождж прайшоў у Віцебску 14-га ліпеня — тады за паўдня выпала больш як дэкадная норма ападкаў. У дварах таксама стаяла вада, але камунальныя службы, падобна, ніякіх высноваў не зрабілі.