Міністар замежных справаў Беларусі таксама сустрэнецца з вярхоўным каардынатарам ЭЗ у пытаньнях замежнай палітыкі і бясьпекі Гаўерам Салянам і з эўракамісарам па падатках і мытным саюзе Ласла Ковачам.
Глядзець наўпроставую тансьляцыю з канфэрэнцыі "Эўразьвяз - Беларусь Тройка.
Сёньня ж у Брусэлі праходзіць нарада міністраў замежных справаў краінаў Эўразьвязу -- першая, на якой старшынюе Швэцыя, якая пераняла старшынёўства ў Чэхіі 1 ліпеня сёлета. Сярод праблемаў на парадку дня нарады – сытуацыя на Каўказе, іранская праблема, заяўка на ўступленьне ў Зьвяз Ісляндыі і беларуская праблема.
Чакаецца відэа-трансляцыя з прэсавай канфэрэнцыі пасьля сустрэчаў.