Кіраўнік Лічыльнай палаты Расеі Сяргей Сьцяпашын у часе свайго візыту ў Сухумі пракамэнтаваў рэкамэндацыю Міністэрства замежных спраў Беларусі наведваць Абхазію й Паўднёвую Асэтыю паводле грузінскіх законаў. На сустрэчы з дэпутатамі абхаскага парлямэнту Сьцяпашын выказаў меркаваньне, што Аляксандар Лукашэнка ня ведае пра пазыцыю МЗС.
“За два дні да візыту ў Абхазію я быў у Менску, сустракаўся з прэзыдэнтам Беларусі, і мы вельмі шмат размаўлялі пра нашае сяброўства й супольныя праекты. Ён вельмі цёпла адгукаўся пра Абхазію й абхаскі народ. Напэўна, МЗС яго проста падставіла”, — цытуе ягоныя словы агенцтва Інтэрфакс.