Намесьнік старшыні грамадзкага аб’яднаньня “Бачыць сэрцам” Мікалай Кванталіяні паводле законаў Грузіі — крымінальнік. Пра гэта сьведчыць адпаведны запіс у судовай справе. Грамадзяніна Беларусі затрымалі ў тбіліскім аэрапорце 30 чэрвеня і пакаралі штрафам у памеры больш за 1200 даляраў паводле артыкула Крымінальнага кодэксу “Незаконны ўезд на акупаваную тэрыторыю”. Пры канцы 2008 году ён наведваў Абхазію:
“У іх такі артыкул быў і раней, аднак яны яго не ўжывалі. А са студзеня гэтага году гэтую норму зрабілі больш жорсткай. І цяпер паводле іхнага Крымінальнага кодэксу мінімальнае пакараньне — у эквіваленце 5 тысяч даляраў штрафу ці ад 3 да 5 гадоў зьняволеньня. У рэдкіх выпадках штраф можа быць зьніжаны да 3 тысяч даляраў, і ўжо зусім рэдка — да 1200, што мне і было прад’яўлена. Інспэктар, які вёў маю справу, расказваў, што выпадкі затрыманьня людзей паводле гэтага артыкула былі і летась. Мы даведваліся праз знаёмых у Грузіі, і яны сказалі: па гэтым артыкуле сядзяць блізу 100 чалавек. Натуральна, ня ўсе беларусы, але малдаване, украінцы, расейцы. Пакуль толькі незразумела, як атрымаць гэтаму афіцыйнае пацьверджаньне”.
Сёньня намесьнік міністра замежных спраў Абхазіі Максім Гвінджыя афіцыйна адрэагаваў на папярэджаньне беларускага МЗС. Паводле абхаскага чыноўніка, рэкамэндацыі беларускага зьнешнепалітычнага ведамства супярэчаць пазыцыі кіраўніцтва Беларусі, якое ня зьняла з парадку дня пытаньне аб прызнаньні незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
У сваю чаргу, Мікалай Кванталіяні кажа, што сваю пазыцыю МЗС Беларусі павінен быў агучыць нашмат раней. Паводле яго зьвестак, яшчэ ў траўні за аналягічнае парушэньне ў Грузіі затрымалі беларуску, аднак тады ніякіх рэкамэндацыяў так і не прагучала. Людзі ж, нічога ня ведаючы, працягваюць ехаць у Абхазію праз Расею, бо гэта зручней:
“Я ў Абхазіі быў тры дні, наведваў магілу свайго бацькі. Праз Расею папросту самы блізкі шлях. Зь Менску — наўпроставы цягнік да Адлера, адтуль — на пераход празь мяжу, і вы ўжо ў Абхазіі. Там літаральна хвілінаў 20 на маршрутцы — і пачынаюцца Гагры. А калі мне ехаць афіцыйна, праз Грузію, як цяпер указвае МЗС, то патрэбна самалётам Менск — Тбілісі, потым пераход у раёне Сухумі, і пасьля яшчэ ехаць праз усю Абхазію. У выніку ў тры разы даражэй і ўтрая даўжэй па часе. Бо купэ Менск — Адлер каштуе 100 даляраў і лякальны пераезд яшчэ 10 даляраў. А самалёт — блізу 400 даляраў”.
Мянчук Усевалад Круцько некалькі апошніх гадоў жыве ў Грузіі, працуе ў рэклямным агенцтве “Паблісыз Зэнітопмэдыя” ў Тбілісі. Паводле ягоных словаў, ніякіх праблемаў, каб трапіць у Паўднёвую Асэтыю ці Абхазію з грузінскай тэрыторыі, не існуе. Праўда, гэта ня тычыцца хіба што ўласна грузінаў:
“З грузінскім пашпартам туды, натуральна, не пускаюць нікога. Але грамадзянам Беларусі, Расеі і г.д. з тэрыторыі Грузіі туды трапіць цалкам рэальна. Прынамсі, я ня чуў пра тое, што нехта спрабаваў туды трапіць і ўрэшце ня трапіў. Мы зь сябрамі неяк таксама зьбіраліся да мора ў Абхазію, і нас запэўнівалі, што праблемаў ніякіх ня будзе. Але гэта было месяц-два таму. Насамрэч цяпер такой вострай неабходнасьці няма, бо паўднёвая частка чарнаморскага ўзьбярэжжа Грузіі дастаткова зручная і цывілізаваная для добрага адпачынку”.
Мікалай Кванталіяні прадказвае: у ягонай сытуацыі могуць апынуцца дзясяткі беларусаў, якія ўжо маюць адзнаку ў пашпарце пра наведваньне “акупаваных тэрыторыяў”:
“Самае паказальнае, што зараз турыстычныя агенцтвы прапануюць танны адпачынак у Абхазіі. Прычым паездка ажыцьцяўляецца ня з боку тэрыторыі Грузіі, як гэта павінна быць, а праз Расею. Зараз турагенцтвы масава прадаюць туры ў Абхазію. І, адпаведна, усе тыя людзі, якія проста адпачывалі ў Абхазіі, а потым калі-небудзь трапяць у Грузію, будуць арыштаваныя. То бок з пазыцыі грузінскага боку гэта патэнцыйныя крымінальнікі. Самае небясьпечнае ў гэтым становішчы — што няма ніякай інфармацыі, турфірмы пра гэта папросту ня ведаюць. То бок яны спакойна прадаюць квіткі. Мы спэцыяльна абтэлефаноўвалі фірмы, яны пра гэта дакладна ня ведаюць”.
Летась у жніўні Савет Фэдэрацыі і Дзяржаўная Дума Расеі аднагалосна ўхвалілі прапанову прызнаць незалежнасьць мяцежных рэспублік, якія дэ-юрэ лічацца часткай Грузіі. Прэзыдэнт Абхазіі Сяргей Багапш тады ж сказаў, што рэспубліка зьбіраецца падаць заяўку на ўступленьне ў Саюзную дзяржаву Беларусі і Расеі. У верасьні 2008-га Аляксандар Лукашэнка заявіў, што магчымасьць прызнаньня Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі будзе разглядаць беларускі парлямэнт новага складу, але ад таго часу пытаньне так і застаецца адкрытым. Эўраструктуры папярэджваюць, што прызнаньне Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі пацягне за сабой непажаданыя для Беларусі наступствы.

У Грузіі па гэтым артыкуле сядзяць блізу 100 чалавек. Натуральна, ня ўсе беларусы, але малдаване, украінцы, расейцы.

Турыстычныя агенцтвы прапануюць танны адпачынак у Абхазіі. Прычым паездка ажыцьцяўляецца праз Расею. І ўсе тыя людзі, якія адпачывалі ў Абхазіі, а потым калі-небудзь трапяць у Грузію, будуць арыштаваныя.