Трэба сказаць, што само слова «рэгіянальны» выклікае ў некаторых онлайнавых чытачоў, асабліва зь ліку жыхароў сталіцы, асацыяцыі зь нечым другасным, правінцыйным, дужа лякальным ды нецікавым. Адным словам, спрацоўвае комплекс сталічнага сноба, які лічыць усіх, хто жыве па-за межамі кальцавой дарогі, калдырамі, якія вартыя ўвагі хіба што ў навінах ад Сашы і Сірожы.
Мушу прызнацца, што я і сам не выключэньне зь ліку тых, хто хварэе на менскі ізаляцыянізм. Доўгі час я абмінаў рэгіянальныя сайты, як ня вартыя ўвагі. Маўляў, ну што я там магу прачытаць — пра чарговыя дасягненьні мясцовых даярак ды мэханізатараў на афіцыйных сайтах ці пра такія ж грандыёзныя посьпехі тамтэйшых актывістаў апазыцыі? Але ж на рэгіянальных сайтах ёсьць шмат рознай нязвыклай і карыснай інфармацыі. Тое, за чым ганяецца бульварная прэса, калі піша пра розныя дзіўныя здарэньні ды нязвыклыя жыцьцёвыя сытуацыі, адбываецца якраз у правінцыі. Дарэчы, буйныя навінавыя парталы гэта ведаюць і часта выкарыстоўваюць такія паведамленьні на сваіх цэнтральных старонках.
Менавіта так у свой час я адкрыў для сябе вельмі цікавы сайт незалежнай баранавіцкай газэты Intex-press. Той самай, дзе ў свой час рабіў кур’ерам Віктар Івашкевіч, адбываючы свой «хімічны» тэрмін. Дзесьці месяц таму «Наша Ніва» перадрукавала з сайту гэтага выданьня фотарэпартаж, дзе паведамлялася пра тое, як адну вёску ў Баранавіцкім раёне затапіла гноем, які гаспадары назапашвалі цягам году, пакуль дождж не размыў. Навіна па маштабах і трагікамізьме вартая перадавіцы якой-небудзь брытанскай «The Sun», што апісвае аналягічныя прыгоды фэрмэраў Уэльса. Дарэчы, згаданы рэпартаж быў напісаны па-беларуску, хоць сама газэта «шыльдава» расейскамоўная. Але беларуская мова ў ёй ужываецца пастаянна. Сёньня (на момант майго наведваньня сайту) галоўнай навіной стаяў рэпартаж пра першы адкрыты рэгіянальны фэстываль аграэкатурызму «Кузевічы-2009», які адбыўся 18 ліпеня на базе аграсядзібы «Панскія пруды», што ў в. Кузевічы Баранавіцкага раёну. Добры беларускі тэкст, файныя фотаздымкі.
Тут жа зьмешчаны і цікавы для ўсіх, незалежна ад месцазнаходжаньня чытачоў, матэрыял пра тое, як адзінокая пэнсіянэрка процістаціь крызісу. Або пра тое, як ва ўмовах таго ж самага крызісу адзначыць дзень нараджэньня свайго дзіцяці. Гэтыя артыкулы напісаныя ўжо па-расейску, што адпавядае згаданаму ў маім учорашнім аглядзе навінавых сайтаў беларускаму моўнаму лібэралізму ў стылі «хто как хаціт, тот так і гаварыт». Таму, калі чытаеш нейкі каталёг сайтаў, то моўную арыентацыю вызначыць амаль немагчыма. Назва рэсурсу можа быць напісаная па-беларуску, а там — усё скрозь па-расейску.
Але калі ўжо казаць пра цалкам беларускамоўны рэгіянальны сайт, які варта адзначыць як па лінгвістычнай прыкмеце, так і па ўнівэрсальнасьці кантэнту (цікавага ня толькі для мясцовых чытачоў), то на першае месца я б паставіў «рэгіянальны партал Масты». Па-першае, я не знайшоў там ніводнай навіны па-расейску: нават калі матэрыял не арыгінальны, а перадрукоўка, ён усё адно падаецца па-беларуску. Недахоп уласных навінаў тут кампэнсуецца ўдала падабраным дайджэстам, таму ўзьнятыя на мастоўскім сайце тэмы будуць аднолькава цікавыя чытачам з розных куткоў Беларусі.
Пры гэтым мастоўскі сайт знаходзіцца пад адным дахам з тузінам іншых «рэгіянальных парталаў» у складзе цэнтральнага праекту Belarda.org. Таму тут вельмі лёгка параўнаць сайты розных рэгіёнаў. Найбольш беларускімі тут выявіліся сайты, прывязаныя да такіх местаў, як Бабруйск, Гарадок, Сьветлагорск і Сьвіслач. На апошнім, дарэчы, разьмешчаны цікавы матэрыял і для менчукоў пра небывалы па маштабах мор рыбы ў рэках Менскай вобласьці. Самым расейскім з чортавага тузіна белардаўскіх сайтаў выявіўся гомельскі. Тут па-беларуску я знайшоў толькі назвы рубрык ды мэню. Тэмы на гомельскім сайце таксама адпаведныя: перадрукоўка белпартызанскага артыкула (добра хоць крытычнага!) пра прыезд аўгусьцейшай расейскай асобы ды артыкула расейскага палітоляга Андрэя Суздальцава.
Нельга не адзначыць сярод рэгіянальных выданьняў «Народныя навіны Віцебска» і гарадзенскі «Твой стыль». На іх — мноства арыгінальных матэрыялаў, якія будзе варта пачытаць ня толькі жыхарам гэтых мясьцінаў. Напрыклад, артыкул пад красамоўнай назвай «Сьцеражыся баршчавіка Сасноўскага!» У ім «Твой стыль» піша пра небясьпечную расьліну, якая тэрарызуе жыхароў вобласьці: «Баршчавік Сасноўскага некалі быў завезены ў менскі Батанічны сад у якасьці экзатычнага віду. Сёньня гэтая небясьпечная для здароўя людзей расьліна пачала распаўсюджвацца па ўсёй Беларусі».
Нельга не адзначыць і такі кур’ёзны выпадак, як маю спробу наведаць яшчэ адзін рэгіянальны сайт — «Весьнік Глыбоччыны». Усталяваная на маім кампутары сыстэма абароны ад вірусаў ды хакерскіх атак не дазволіла мне яго наведаць, заблякаваўшы як «фішэрскі» (фальшывы сайт, куды вядуць падробленыя хакерамі спасылкі). Пэўна, прычына ў тым, што месьціцца гэты сайт на бясплатным гостынгу, які мае ў сусьветных змагароў з інтэрнэт-злодзеямі кепскую рэпутацыю. Дзіўна, што яго гаспадары, Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт і Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў, не знайшлі сродкаў, каб разьмясьціць сайт сваёй газэты ў больш салідным месцы. А шкада, бо сайт на беларускай мове. Пра гэта я даведаўся, падмануўшы пільны кампутар і здолеўшы туды патрапіць.
Мушу прызнацца, што я і сам не выключэньне зь ліку тых, хто хварэе на менскі ізаляцыянізм. Доўгі час я абмінаў рэгіянальныя сайты, як ня вартыя ўвагі. Маўляў, ну што я там магу прачытаць — пра чарговыя дасягненьні мясцовых даярак ды мэханізатараў на афіцыйных сайтах ці пра такія ж грандыёзныя посьпехі тамтэйшых актывістаў апазыцыі? Але ж на рэгіянальных сайтах ёсьць шмат рознай нязвыклай і карыснай інфармацыі. Тое, за чым ганяецца бульварная прэса, калі піша пра розныя дзіўныя здарэньні ды нязвыклыя жыцьцёвыя сытуацыі, адбываецца якраз у правінцыі. Дарэчы, буйныя навінавыя парталы гэта ведаюць і часта выкарыстоўваюць такія паведамленьні на сваіх цэнтральных старонках.
Тое, за чым ганяецца бульварная прэса, калі піша пра розныя дзіўныя здарэньні ды нязвыклыя жыцьцёвыя сытуацыі, адбываецца якраз у правінцыі.