47-гадовы Славамір Адамовіч — сталы раздражняльнік для беларускіх уладаў. У 1996-м трапіў за краты за верш «Убей презідента», праз год учыніў пэрформанс — зашыў рот на знак пратэсту супраць уціску свабоды слова. А напачатку 2000-х выехаў у Нарвэгію. І вось новы паварот у лёсе. Ці канчатковае вяртаньне?
— Так, гэта ўжо канчаткова...
— Чым выкліканае рашэньне? Усё ж тэрмін за мяжой пражыты немалы...
— Тэрмін немалы, але так, як я жыў, чалавек жыць не павінен. Пэрспэктывы там ніякай не было, дый сем гадоў — дастатковы тэрмін, каб убачыць відавочнае і зрабіць такі крок, які я ўрэшце і зрабіў.
— То бок рашэньне ад пачатку было памылковае і сем гадоў папросту змарнаваныя?
— Не, ні ў якім разе час не загублены. Але прыйшоў час проста вярнуцца і жыць дома.
— У творчым сэнсе Нарвэгія спрыяла працы?
— Не скажу, што ўсё йшло вельмі імпэтна. Але, тым ня менш, трэба будзе нешта выдаваць, асабліва не адкладаючы. Трэба будзе надрукаваць і кніжку вершаў, і кнігу прозы. Напэўна, было б цікава з дапамогай знаёмых і фотавыставу нават наладзіць, бо ёсьць шмат матэрыялу. І, мяркую, такая выстава была б ня менш цікавая, чым кніжкі. Таму, безумоўна, нешта рабілася і ўжо зроблена, і засталося толькі давесьці да чытача і гледача.
— Чым вы займаліся апошнім часам?
— Ніякай сур’ёзнай справы, толькі падручная чорнарабочая праца. І тое яшчэ не было гарантыі, каб яна была стабільная і пастаянная. На жаль, усё несур’ёзныя заняткі. Апроч таго, займаўся на розных курсах. То бок прафэсіі ўсё набываў і набываў, толькі, на жаль, на практыцы гэтыя прафэсіі нельга было рэалізаваць. Урэшце, гэта адна з прычынаў, чаму я вярнуўся. А зараз вось крызіс, зручнае прыкрыцьцё, каб увогуле спыніць спадзявацца на нейкую сур’ёзную працу.
— У Нарвэгію ехалі ўсё ж назаўсёды?
— Калі адкінуць і не гаварыць пра палітычны аспэкт, то я папросту ехаў на заробкі. Але паколькі чалавек мае пэўны імідж, то даводзілася нешта карэляваць.Першая ж і галоўная мэта — гэта зарабіць. Таму што дома ня мог знайсьці магчымасьць прыкладаньня сваім сілам. На жаль, я не адзіны ў гэтай сытуацыі. Па Эўропе, па дыяспары праехаў летась і сёлета, і магу сказаць: у такой сытуацыі тысячы нашых людзей. Таму тут асабліва нічога дзіўнага няма. Таму ехаў зарабляць. Урэшце рэшт, як мог, зарабіў, але ўжо час вярнуцца.
— Ці тая гэта краіна, дзе можна зарабіць?
— Краіна тая, толькі трэба дабіцца да гэтай працы. Проста справа ў тым, што тое, што я магу рабіць, у мяне найлепш атрымліваецца толькі дома — пісаць па-беларуску і на беларускую тэму. Бо любой краіне гэта не цікава, акрамя як у нас, правільна? А іншай адпаведнай прафэсіі я ня маю, таму і было складана. Але калі ёсьць добрая прафэсія і чалавек спэцыяліст, то ён, безумоўна, у прынцыпова іншай сытуацыі.
— Беларусь за гэты час неяк зьмянілася, штосьці ўразіла?
— Зьнешне?.. Я ехаў праз Маладэчна да бацькоў, дык на маладэчанскім вакзале хіба што крыху пачысьцела, палепшала. І здаўна мне знаёмая публічная прыбіральня, здаецца, набыла нарэшце прыстойны выгляд. Гэта і жарт, і разам з тым сур’ёзна, бо гэта твар, аблічча горада і ўвогуле любой краіны. У любым гарадку, у любым мястэчку праз стан вакзалу і вакзальнай прыбіральні можна меркаваць, у якім стане краіна. Але гэта такое лякальнае ўражаньне, і ня думаю, што тут нешта істотна зьмянілася да лепшага (хоць спадзяюся, што і да горшага таксама). Галоўнае пытаньне — у якасьці чалавечага матэрыялу.
— Зьмены ў палітычным кантэксьце адчувальныя?
— У палітычным? Усё зьмяняецца толькі ў горшы бок — што да той часткі грамадзтва, якая неяк спрабуе супраціўляцца. Безумоўна, тут можна доўга выказваць свае меркаваньні, чаму так адбываецца і што рабіць у дадзенай сытуацыі. Але з боку рэжыму ціск як быў, такі і працягваецца. І нават узмацняецца гэты ціск. Ня толькі палітычны, але і эканамічны.
— Ці былі праблемы падчас перасячэньня мяжы? У вас нібыта пратэрмінаваны пашпарт?
— Дзякуй богу, усё прайшло нармалёва. Зьвярнулі ўвагу на пашпарт, задавалі пытаньні, але ў прынцыпе я задаволены, усё выглядала досыць прыстойна. Не скажу, што гэта можна было назваць праблемай. Прапусьцілі практычна без праблемаў«.
— На бліжэйшыя месяцы якія пляны?
— Сустракацца з тымі людзьмі, якія яшчэ не адхінуліся ад мяне, якія дагэтуль могуць супрацоўнічаць са мной, а я зь імі. Спадзяюся, што будзем займацца падрыхтоўкай да выданьня рукапісаў, і адначасова мяркую заняцца падрыхтоўкай фотавыставы. Адным словам, трэба будзе правесьці шмат сустрэчаў, шмат чаго высьветліць, вытлумачыць для сябе, з кім надалей можна будзе весьці нейкія справы. Ну і, натуральна ж, нейкія побытавыя пытаньні паралельна давядзецца вырашаць.
— Так, гэта ўжо канчаткова...
— Чым выкліканае рашэньне? Усё ж тэрмін за мяжой пражыты немалы...
— Тэрмін немалы, але так, як я жыў, чалавек жыць не павінен. Пэрспэктывы там ніякай не было, дый сем гадоў — дастатковы тэрмін, каб убачыць відавочнае і зрабіць такі крок, які я ўрэшце і зрабіў.
— То бок рашэньне ад пачатку было памылковае і сем гадоў папросту змарнаваныя?
— Не, ні ў якім разе час не загублены. Але прыйшоў час проста вярнуцца і жыць дома.
— У творчым сэнсе Нарвэгія спрыяла працы?
— Не скажу, што ўсё йшло вельмі імпэтна. Але, тым ня менш, трэба будзе нешта выдаваць, асабліва не адкладаючы. Трэба будзе надрукаваць і кніжку вершаў, і кнігу прозы. Напэўна, было б цікава з дапамогай знаёмых і фотавыставу нават наладзіць, бо ёсьць шмат матэрыялу. І, мяркую, такая выстава была б ня менш цікавая, чым кніжкі. Таму, безумоўна, нешта рабілася і ўжо зроблена, і засталося толькі давесьці да чытача і гледача.
— Чым вы займаліся апошнім часам?
— Ніякай сур’ёзнай справы, толькі падручная чорнарабочая праца. І тое яшчэ не было гарантыі, каб яна была стабільная і пастаянная. На жаль, усё несур’ёзныя заняткі. Апроч таго, займаўся на розных курсах. То бок прафэсіі ўсё набываў і набываў, толькі, на жаль, на практыцы гэтыя прафэсіі нельга было рэалізаваць. Урэшце, гэта адна з прычынаў, чаму я вярнуўся. А зараз вось крызіс, зручнае прыкрыцьцё, каб увогуле спыніць спадзявацца на нейкую сур’ёзную працу.
— У Нарвэгію ехалі ўсё ж назаўсёды?
— Калі адкінуць і не гаварыць пра палітычны аспэкт, то я папросту ехаў на заробкі. Але паколькі чалавек мае пэўны імідж, то даводзілася нешта карэляваць.
Калі адкінуць палітычны аспэкт, то я папросту ехаў на заробкі.