Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржынскі для падлеткаў


У Беларусі ствараецца новы масавы рух "Юны дзяржынец", які аб’яднае падлеткаў.


Мэта арганізацыі ў выхаваньні беларускай моладзі ў патрыятычным духу. Яна ўжо адчыніла ля Менску вайскова-спартовы лягер для падлеткаў. Іх чакаюць маршы, стральба з баявой зброі і трэніроўкі пад кіраўніцтвам спэцназаўцаў, піша расейская газэта Коммерсант.

Паводле ініцыятара руху, вядучага спэцыяліста беларускага таварыства “Дынама” Яўгена Паўлоўскага, усе аб'яднаньні кшталту юны сябра міліцыянта, дзяржаўтаінспэкцыі, міністэрства па надзвычайных сытуацыях аб’ядноўваюцца ў адзіны рух. Ён адзначыў, што “Юны дзяржынец” будзе кантактаваць з расейскім рухам "Нашы".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG