Маці пераможца “Эўрабачаньня-2009” Аляксандра Рыбака – Натальля назвала “нонсэнсам” так званы райдэр (сьпіс патрабаваньняў), нібыта выстаўлены яе сынам да арганізатараў фэстывалю “Славянскі базар”. Яна сумняецца ў тым, што надрукаваны днямі ў расейскіх і беларускіх СМІ, сьпіс насамрэч складзены яе сынам.
Шэраг нарвэскіх выданьняў таксама зьмясьцілі гэта райдэр і дадалі да яго камэнтар блізкіх Аляксандра.
Спасылаючыся на расейскія і беларускія крыніцы, нарвэскія мэдыі, у прыватнасьці пішуць, што Аляксандар Рыбак разам з ягонай трупай запатрабаваў ад дырэкцыі віцебскага шоў пражываньня ў люксавых нумарах у найменей 4-хзоркавым гатэлі і суправаджэньня па горадзе ў аўтамабілі Mercedes S220 ці S221. Таксама Аляксандар запатрабаваў, каб яго гардэробная знаходзілася побач з душам, якія мог бы зачыняцца на ключ. У райдэры таксама зьмешчаныя пэўныя патрабаваньні арганізацыі аховы і харчаваньня сьпевака і яго 8 артыстаў. Так ежа павінна быць здаровай, паўнавартаснай, усялякі фаст-фуд выключаецца.
Нарвэскія СМІ прыкладаюць да паведамленьня сьпіс прадуктаў, якія нібыта запатрабаваў сьпявак.
“Па-першае, мой сын нават ня ведае, што такое араматычныя сьвечы. Наўрад ці ён выказваў пажаданьні адносна іншых рэчаў, якія стаяць у сьпісу”, кажа Натальля Рыбак.
Яна сумняецца, што яе сын мог скласьці такі райдэр.

- 10 бутэлек піва
- 1 бутэлька белаго віна
- 20 бутэлек негазаванай вады
- 10 бутэлек газаванай вады
- 20 бутэлек ліманаду
- 5 бутэлек дыетычнай колы
- Добрая кава (эспрэса, капучына)
- Чай, цукар, мёд і цытрына
- Сьвежыя сокі
- Добрая жвачная гумка
- Араматычныя сьвечы
- Сьвежыя лёгкія закускі (садавіна, арэхі, энэргетычныя батончыкі, шакалад и т.д.)