Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода год за годам: 1955


Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1955

Успаміны Галіны Руднік пра першыя гады радыё. – Архіў: інтэрвію зь Янінай Каханоўскай; літмантаж “Ля чужых берагоў”. – Менскае радыё: Якуб Колас на стагодзьдзі з дня сьмерці Адама Міцкевіча.

1955 год у гісторыі Радыё Вызваленьня адзначыўся некалькімі важнымі падзеямі. Радыё ўпэўнена заявіла пра сябе як пра эфэктыўны сродак інфармацыі й пра дзейсную зброю ў руках эмігрантаў з Савецкага Саюзу і пра кантраляваную імі тэрыторыю. У гэтым годзе Савецкі Саюз зьвярнуў на радыё самую пільную ўвагу і зрабіў энэргічныя захады контарпрапаганды.

Увесну 1955-га ў Бэрліне савецкія спэцворганы заснавалі адмысловы “Камітэт за вяртаньне на Радзіму”, які вёў сярод эмігрантаў агітацыйна-вэрбовачную дзейнасьць і выдаваў газэты для эмігрантаў з розных падсавецкіх народаў, у тым ліку і па-беларуску. Дарэчы, ад назвы газэты “За вяртаньне на Радзіму” (пазьней “Голас Радзімы”) паходзіць ужываны ў эміграцыі тэрмін “завяртанцы”, якім адзначаліся згаданыя агітатары і тыя, хто купляўся на іхную агітацыю.

Савецкія агенты ладзілі правакацыі супраць супрацоўнікаў радыё, не спыняючыся перад забойствамі. Зьявіліся першыя выкрывальніцкія артыкулы ў савецкім друку, што як найменей сьведчыла пра адно: праграмы Радыё Вызваленьня дасягаюць сваёй аўдыторыі, і савецкія ўлады не на жарт гэтым занепакоеныя...

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG