Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эмануіл Зэльцэр: “Усім дзякуй за дапамогу”


Эмануіл Зэльцэр адразу пасьля вызваленьня з калёніі
Эмануіл Зэльцэр адразу пасьля вызваленьня з калёніі

1 ліпеня а 23-й гадзіне па менскім часе амэрыканскі адвакат Эмануіл Зэльцэр, напярэдадні памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам, прыляцеў у Нью-Ёрк, дзе ён стала жыве.

Карэспандэнт Радыё Свабода коратка пагутарыў з Эмануілам Зэльцэрам праз тэлефон ягонага брата Марка.

“Дзякуй усім за дапамогу, брат мне распавядаў, як ўсе мне дапамагалі. Яшчэ раз дзякуй. Я толькі што прыляцеў... Тут вельмі цудоўнае надвор’е... Я вельмі шчасьлівы, што вярнуўся дамоў”.

Пасьля слухаўку узяў Марк Зэльцэр. Ён патлумачыў, што ягоны брат яшчэ вельмі слабы і таму “выбачаецца, што ад слабасьці яму цяжка размаўляць, але ён вельмі ўдзячны усім за дапамогу”.

Гаворачы пра стан здароўя Эмануіла Зэльцэра, які пры хранічных захворваньнях знайшоў сілы 10 дзён трымаць галадоўку, Марк сказаў:

“Ён сапраўды значна схуднеў. Але нічога, будзем зараз яго адкормліваць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG