Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея сочыць за беларускім малаком


Генадзь Анішчанка
Генадзь Анішчанка

Фэдэральная служба па наглядзе ў сфэры абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека (“Роспотребнадзор”) можа прыпыніць пастаўкі малочнай прадукцыі, калі Беларусь ня будзе выконваць пратакол дамоўленасьцей.

Паводле кіраўніка “Роспотребнадзор”, галоўнага санітарнага ўрача Расеі Генадзя Анішчанкі, беларускія прадпрыемствы і пастаўшчыкі не сьпяшаюцца перадаваць узоры прадукцыі, што ўвозіцца, на экспэртызу. А гэта зьяўляецца адной з абавязковых умоў пратакола паміж Расеяй і Беларусьсю, падкрэсьліў ён.

"Калі гэта будзе працягвацца, то тэрміны, якія абумоўлены пратаколам, ня будуць выкананы. Хацелася б папярэдзіць беларускі бок аб тым, што, калі не будуць прыняты захады, мы ня толькі не дазволім новыя, але не выключаем, што прыпынім тры сьпісы, па якіх ужо завозіцца або пачне завозіцца ў хуткім часе кісламалочная прадукцыя", — заявіў Анішчанка. Паводле яго слоў, адпаведнае паведамленьне ўжо накіравана ў Мінсельгасхарч Беларусі.

Пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі ў Расію былі практычна цалкам спынены ў першай дэкадзе чэрвеня, бо беларускія вытворцы і пастаўшчыкі не перааформілі дазвольную дакумэнтацыю ў адпаведнасьці з новым тэхнічным рэглямэнтам на малако і малочную прадукцыю, нагадвае БелаПАН. Пад забарону трапілі болей за 1,2 тыс. найменьняў прадукцыі; афармленьне дакумэнтаў яшчэ на 200 відаў было прыпыненае.

16 чэрвеня бакам удалося дамовіцца пра тое, што беларускія вытворцы і пастаўшчыкі будуць прыводзіць у парадак дакумэнтацыю на прадукцыю, якая пастаўляецца ў Расію. На гэты пэрыяд “Роспотребнадзор” здымае абмежаваньні зь некаторых відаў прадукцыі паводле загадзя ўзгодненых сьпісаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG