Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анішчанка пракамэнтаваў апошнія падзеі малочнай вайны


Генадзь Анішчанка
Генадзь Анішчанка
“У адпаведнасьці з пазыцыяй Расейскай Фэдэрацыі па паэтапным вяртаньні на рынак Расеі малака і малочных прадуктаў зь Беларусі зь сёньняшняй раніцы дазволены доступ на расейскі рынак малочнай прадукцыі па 131 санітарна-эпідэміялягічным заключэньні з амаль 600 прыпыненых спэцыяльным указаньнем 9 чэрвеня гэтага года”, — паведаміў РІА «Новости» кіраўнік Расспажыўнагляду, галоўны санітарны ўрач Расеі Генадзь Анішчанка.

Паводле яго слоў, у сьпіс дазволеных найперш увайшлі прадукты, якія выбрала сама Беларусь: “Расейскі бок даў магчымасьць Беларусі выбраць гэтыя віды прадукцыі зыходзячы з прыярытэтнасьці эканамічных інтарэсаў. Гэта малако і малочная прадукцыя, якая карыстаецца попытам у насельніцтва і якая паступіла ад вытворцаў, што добра сябе зарэкамэндавалі”.

Анішчанка заявіў, што Расея мае намер пашыраць гэты сьпіс, “увязваючы яго з інтэнсіўнасьцю пераафармленьня дазвольнай дакумэнтацыі ў агавораных лябараторыях, пералік якіх вызначаны пратаколам пагадненьня”.

На яго думку, пераходны пэрыяд, калі беларуская прадукцыя будзе пастаўляцца з дазвольнымі дакумэнтамі, аформленымі па старых стандартах, не павінен працягнуцца даўжэй за ліпень.

Кіраўнік Расспажыўнагляду заклікаў беларускія СМІ не драматызаваць сытуацыю і не скажаць факты:
Анішчанка: Афіцыйныя СМІ Беларусі, што спэцыялізуюцца на псыха-сцэнічным жанры, просьба ўстрымацца ад камэнтарыяў
“Афіцыйныя СМІ Беларусі, што спэцыялізуюцца на псыха-сцэнічным жанры, просьба ўстрымацца ад камэнтарыяў, якія далёкія ад сапраўднага становішча спраў і не спрыяюць такому цяжка дасягнутаму кампрамісу”.

Пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі ў Расею былі забаронены ў першай дэкадзе чэрвеня, паколькі беларускія вытворцы не перааформілі дакумэнты ў адпаведнасьці з новым тэхнічным рэглямэнтам, які быў прыняты ў чэрвені мінулага года і набыў моц у сьнежні.

“Малочны” канфлікт стаў прычынай няўдзелу беларускай дэлегацыі на чале з Аляксандрам Лукашэнкам у маскоўскім саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бясьпецы 14 чэрвеня.

15 чэрвеня ў Маскве прайшлі перамовы прадстаўнікоў зацікаўленых ведамстваў дзьвюх краін, аднак пратакол, што замацоўвае дамоўленасьці на паперы, на наступны дзень падпісаны не быў: Расея, як заявіў Анішчанка, узяла тайм-аўт.

“Публічныя камэнтарыі службовых асоб Беларусі, якія мы атрымалі з прэсы гэтай краіны, а таксама камэнтарыі афіцыйных СМІ, напрыклад „Советской Белоруссіі“, далі мне ўсе падставы засумнявацца ў тым, што дамоўленасьці з дэлегацыяй, якая знаходзіцца ў Маскве, супадаюць з пазыцыяй службовых асоб Беларусі. Каб не марнаваць іх час і наш, мы для ўдакладненьня пазыцый бярэм тайм-аўт і, у залежнасьці ад вынікаў іх (беларусаў) растлумачэньняў, вырашым, будзем працягваць гэтую працу ці не”, — заявіў Генадзь Анішчанка.

16 чэрвеня Беларусь прыняла рашэньне ўвесьці з 9 гадзін раніцы 17 чэрвеня ўзмоцнены мытны кантроль на асноўных магістралях, што зьвязваюць яе з Расеяй. З Масквы была адклікана беларуская дэлегацыя, якая вяла перамовы аб пастаўках малочнай прадукцыі ў РФ. Аляксандр Лукашэнка даручыў Дзяржсакратарыяту Савета бясьпекі спрагназаваць магчымасьць новых акцый Расеі па нанясеньні Беларусі эканамічнага ўрону.

17 чэрвеня бакі падпісалі пратакол, які вырашае “малочную” праблему. Яны, у прыватнасьці, дамовіліся, што да 30 верасьня Беларусь не будзе пастаўляць у Расію сухое малако.

Узмоцнены мытны кантроль зь беларускага боку адменены.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG