Ён не ўдакладніў, калі можа адбыцца гэтая сустрэча. Кабякоў падкрэсьліў, што “для яе неабходная сур’ёзная падрыхтоўка”.
“Беларусь разглядае Польшчу як важнага інвэстыцыйнага партнэра... Мы гатовыя аказваць неабходную падтрымку сур’ёзным інвэстарам ў рэалізацыі доўгатэрміновых праектаў у Беларусі”, - цытуе словы Кабякова БелаПАН.