Мэлёдыі беларускіх народных песьняў “Баліць мая галованька” і “Там, за садамі”, а таксама танцаў “Лявоніха”, “Мікіта” і “Трасуха” ўключыў у сваю дзявятую сымфонію Людвіг ван Бэтховэн. Гэта толькі адна зь нечаканых высноваў лідэра гурту сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” Зьмітра Сасноўскага, якія ён робіць у кнізе “Гісторыя беларускіх музычных уплываў”.
Зьміцер Сасноўскі ня толькі стварыў гурт сярэднявечнай музыкі і ня толькі пасьпяхова яе рэканструюе, але і даўно вывучае музычную спадчыну нашых продкаў і іх творчыя кантакты з кампазытарамі іншых краін. Вынікі гэтага зацікаўленьня выкладзеныя на старонках ягонага дасьледаваньня “Гісторыя беларускіх музычных уплываў”, якое днямі зьявілася ў менскім выдавецтве “Медысонт”. Высновы аўтара шмат у чым нечаканыя. Да прыкладу, лідэр “Старога Ольсы” цьвердзіць, што ў сярэднявеччы польскія кампазытары езьдзілі, кажучы сучаснай мовай, на стажыроўку не куды-небудзь у Італію, а ў Вільню і Нясьвіж.
“У 16—17 стагодзьдзях для польскіх каралеўскіх музыкаў была прынята і нават пажадана музычная стажыроўка ў Вялікім Княстве Літоўскім пры віленскім ці нясьвіскім дварах князёў Радзівілаў. І потым ужо з багажом ведаў, навыкаў і нават напісаных тут твораў музыкі вярталіся ў Кракаў і там іх выдавалі. Вось гэта было вельмі цікавае адкрыцьцё для мяне самога”.
Аўтар піша і пра тое, што не Расея на Беларусь, а наадварот — Беларусь на Расею мела музычны ўплыў аж да сярэдзіны дваццатага стагодзьдзя.
“Калі казаць пра сямнаццатае стагодзьдзе, то ёсьць дакладныя факты таго, што беларускія музыкі траплялі ў Маскву, і вельмі актыўна траплялі, што першы тэатар, які Сімяон Полацкі стварыў у Маскве, ён быў таксама набраны зь беларусаў. У васямнаццатым стагодзьдзі пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай вядучыя асобы ў Марыінскім тэатры мелі беларускае паходжаньне. У дзевятнаццатым стагодзьдзі беларускае паходжаньне маюць Міхал Глінка, Мадэст Мусаргскі, які вёў сваё паходжаньне ад старажытнага ліцьвінскага роду, і многія-многія іншыя танцоры, сьпевакі”.
Высновы спадара Сасноўскага пра беларускія ўплывы на заходнеэўрапейскую музыку маюць сэнсацыйны характар.
“Яшчэ вельмі моцнае ўражаньне на мяне зрабіла адкрыцьцё таго факту, што пяць беларускіх народных мэлёдый — гэта дзьве песьні і тры танцы — выкарыстаў славуты кампазытар Людвіг ван Бэтховэн у сваёй Дзявятай сымфоніі”.
Як вядома, заключная частка гэтай сымфоніі, якая мае назоў “Ода да радасьці”, у 1972 годзе стала гімнам Эўразьвязу. Так што беларусы, якія імкнуцца ўвайсьці ў Эўрапейскі Зьвяз, маюць цяпер лішнюю падставу знайсьці ў славутым творы нямецкага кампазытара і свае матывы.