Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ганс-Ёхэн Шміт: апазыцыя занадта нецярплівая


Кіраўнік менскага офісу АБСЭ лічыць, што няправільна патрабаваць у Беларусі фундамэнтальных радыкальных зьменаў.

"Я настойваў і працягваю настойваць на неабходнасьці разьвіваць станоўчыя адносіны зь Беларусьсю. Не сумняваюся, напружаныя адносіны зь любой эўрапейскай краінай супярэчаць інтарэсам нашай арганізацыі", — заявіў кіраўнік менскага офісу АБСЭ Ганс-Ёхэн Шміт у інтэрвію агенцтву БелаПАН.

Пры гэтым ён лічыць, што было б няправільным "патрабаваць фундамэнтальных радыкальных зьменаў, як гэта робяць некаторыя палітыкі і грамадзкія арганізацыі", бо "гэта значыць патрабаваць зьмены палітычнага рэжыму".

Я лічу, што няправільна працівіцца вяртаньню Беларусі статусу спэцыяльна запрошанага ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, як гэта робяць прадстаўнікі Аб'яднаных дэмакратычных сіл
"Такія патрабаваньні правакуюць жорсткае супраціўленьне з боку дзяржаўных структур. І ў цяперашніх беларускіх умовах рэалізаваць гэтыя патрабаваньні немагчыма. А значыць, яны супярэчаць інтарэсам усіх тых, хто зацікаўлены ў разьвіцьці адносінаў паміж Захадам і Беларусьсю і ў падрыхтоўцы глебы эвалюцыйных зьменаў, напрыклад, у правядзеньні эканамічных рэформ, якія патрабуюцца ў пераходныя і крызісныя пэрыяды", — сказаў Шміт у інтэрвію агенцтву БелаПАН.

На яго думку, "унутры самога беларускага грамадзтва ёсьць шмат палітыкаў, зацікаўленых у нармалізацыі і разьвіцьці адносінаў з Захадам, у тым ліку з Эўрапейскім Зьвязам". "І з боку Захаду ёсьць сустрэчны рух, ёсьць разуменьне, што прыйшоў час адмовіцца ад безвыніковай палітыкі ізаляцыі, якой мы прытрымліваліся 12 гадоў", — заўважыў кіраўнік офісу АБСЭ.

Ганс-Ёхэн Шміт таксама лічыць, што беларускай апазыцыі, як і ўладзе, неабходна адэкватна адказваць на зьмены палітычных парамэтраў у краіне і вакол яе

"Відавочна, што частка беларускай апазыцыі аказалася не гатовай да гэтага, — сказаў ён. — Напрыклад, я лічу, што няправільна працівіцца вяртаньню Беларусі статусу спэцыяльна запрошанага ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, як гэта робяць прадстаўнікі Аб'яднаных дэмакратычных сіл. Тым больш што ёсьць і іншая частка апазыцыі, якая трымаецца таго ж пункту гледжаньня, што і кіраўніцтва ПАРЭ: лепш уключыць, чым выключыць".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG