Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пастаўкі сухога малака спыненыя да восені


Беларусь і Расея дамовіліся спыніць пастаўкі беларускага сухога малака на расейскі рынак ад 15 чэрвеня да 30 верасьня.


Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінсельгасу Расеі са спасылкай на міністра Алену Скрыньнік. Таму ў пэрыяд “вялікага малака” ёсьць упэўненасьць, што расейскае малако будзе запатрабавана на рынку па больш справядлівых цэнах.

У чацьвёртым квартале Беларусь адновіць пастаўкі сухога малака ў Расею, аднак іх аб'ём не перавысіць 15 тысяч тон да канца году. А гэта істотна менш, чым аб'ём імпарту за першае паўгодзьдзе.

Спадарыня Скрыньнік адзначыла, што ёсьць два складнікі малочнай праблемы зь Беларусьсю. Першая зь іх тычыцца адпаведнасьці паставак беларускай малочнай прадукцыі патрабаваньням тэхрэглямэнту Расеі. Гэтае пытаньне да канца не ўрэгуляванае.

Паводле кіраўніка “Роспотребнадзора” Генадзя Анішчанкі, больш як 1,2 тысячы пазыцый беларускай малочнай прадукцыі выключаны з рэестру дазволенай да ўвозу прадукцыі або санітарна-эпідэміялягічныя заключэньні на іх прыпынены.

Яшчэ 200 заявак былі замарожаны на этапе афармленьня.

Другі бок малочнай праблемы зьвязаны з празьмернай прысутнасьцю сухога малака на расейскім рынку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG