Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні актывістаў у Берасьці


У Берасьці затрымалі праваабаронцу Рамана Кісьляка і актывіста “Маладога фронту” Андруся Шарэнду. Міліцыянты абвінавачваюць актывістаў у распаўсюджваньні ўлётак.


Затрыманыя знаходзяцца ў міліцыі Маскоўскага раёну Берасьця. Міліцыянты патлумачылі, што Раман Кісьляк і Андрусь Шарэнда мусяць даць ім тлумачэньні.

На мінулым тыдні Андруся Шарэнду і Рамана Кісьляка затрымлівалі за пікет у абарону Жаны Абрамавай, якую высяляюць з кватэры.

Жана Абрамава — актывістка руху “За свабоду”. Яна лічыць, што высяленьне сям’і з кватэры, дзе раней жыла ейная бабуля — гэта перасьлед улады за актыўнасьць у апазыцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG