Дашчынскі: “Пасьля дэвальвацыі 2-га студзеня курс рубля ўмацоўваўся, а цяпер пачаў слабець. У Нацбанку гэта тлумачаць сытуацыяй у эканоміцы. Дык чаму слабее рубель і якіх чакаць наступстваў?”
Багданкевіч: “Гэта ўсё зьвязана з дэфіцытам гандлёвага балянсу. Калі ў нас экспарт меншы, чым імпарт, то бок не хапае валюты для аплаты імпарту. За першыя чатыры месяцы — 2,5 мільярда даляраў у нас розьніца паміж імпартам і экспартам. Таму гэта прыкрываецца зьнешнімі крэдытамі. Тым самым мы жывем у доўг і трацім тыя невялікія рэзэрвы, якія ў нас усё яшчэ ёсьць.Таму, натуральна, трэба дэвальваваць нацыянальную валюту. Яна і дэвальвуецца марудна. Калі б не было гэтых пазыкаў, то быў бы абвал. Але калі ёсьць пазыкі, ад Расеі і МВФ, іншыя, а таксама прыйшлі грошы ад Расеі за акцыі „Белтрансгазу“, датэрмінова Расея заплаціла больш як 200 мільёнаў за транзыт энэрганосьбітаў у Эўропу, — усё гэта дазваляе часова трымаць абменны курс. Але я ня ўпэўнены, што можна трымаць яго доўга. Канечне, паступяць новыя пазыкі, МВФ гатовы нам даць, відаць, Расея дасьць. Таму, магчыма, яшчэ адцягнуць далейшую дэвальвацыю. Але я думаю, што яна цягам году непазьбежная”.
Дашчынскі: “Адна з умоваў выдзяленьня Беларусі чарговай траншы крэдыту Міжнароднага валютнага фонду — „больш гнуткі падыход да выкарыстаньня калідору абменнага курсу“. У Нацыянальным банку цьвердзяць, што гэта ніяк не зьвязана з дэвальвацыяй беларускага рубля…”
Багданкевіч: “Усё будзе залежаць ад таго, як будзе складацца далей зьнешні гандаль. Калі адбудзецца пэўнае аздараўленьне ў найбліжэйшыя тыдні, месяцы, то, магчыма, вытрымаем цяперашні абменны курс з улікам пазыкаў, якія паступаюць. Калі зьнешні гандлёвы балянс ня зьменіцца і пагоршыцца, то, безумоўна, гэтая марудная, паўзучая дэвальвацыя пачнецца, а ў гэтым і сутнасьць лібэралізму ў валютным курсе. Але ўлады пакуль трацяць пазыкі, рэзэрвы на гэтыя мэты. Рэзэрвы скараціліся. Скарыстана 2 мільярды 300 за апошні пэрыяд часу. Праедзена. Ёсьць яшчэ грошы, таму ўгадаць, што зробіць улада, я не бяруся. Ёсьць яшчэ ў грашовых уладаў поле для манэўраў. Вядома, трэба скарачаць дэфіцыт гандлёвага балянсу і на гэтай аснове стабілізаваць валютны курс. Пакуль што ва ўраду гэта не атрымоўваецца. Дэфіцыт расьце, а калі ён будзе расьці, то абавязкова будзе зьмяншэньне вагі нацыянальнай валюты”.
Дашчынскі: “Сытуацыя ў галіне фінансаў залежыць і ад даверу насельніцтва да нацыянальнай валюты. Паводле афіцыйных зьвестак Нацбанку, у студзені-траўні гэтага году ўклады насельніцтва ў рублях і замежнай валюце павялічыліся на 19,2%…”
Багданкевіч: “Павялічыліся ўклады, бо насамрэч рублі перавялі ў валюту. А абменны курс валюты стаў большы. Бо не растуць жа ўклады па рублёвых зьберажэньнях. Яны стаяць на месцы альбо нават зьмяншаюцца ў рэальнасьці. А валютныя ўклады пакуль павялічваюцца. Людзі крыху эканомяць. Але яны ня маюць іншых інструмэнтаў зьберажэньня грошай, апроч укладаў. У нас жа няма рынку каштоўных папер. Таму насельніцтва пастаўлена перад выбарам: альбо ў панчохах захоўваць, альбо пераводзіць у даляры і эўра і класьці ў банкі. І людзі выбіраюць банкі. Яны слушна робяць на гэтым этапе”.
Багданкевіч: “Гэта ўсё зьвязана з дэфіцытам гандлёвага балянсу. Калі ў нас экспарт меншы, чым імпарт, то бок не хапае валюты для аплаты імпарту. За першыя чатыры месяцы — 2,5 мільярда даляраў у нас розьніца паміж імпартам і экспартам. Таму гэта прыкрываецца зьнешнімі крэдытамі. Тым самым мы жывем у доўг і трацім тыя невялікія рэзэрвы, якія ў нас усё яшчэ ёсьць.
Калі б не было гэтых пазыкаў, то быў бы абвал.
Дашчынскі: “Адна з умоваў выдзяленьня Беларусі чарговай траншы крэдыту Міжнароднага валютнага фонду — „больш гнуткі падыход да выкарыстаньня калідору абменнага курсу“. У Нацыянальным банку цьвердзяць, што гэта ніяк не зьвязана з дэвальвацыяй беларускага рубля…”
Багданкевіч: “Усё будзе залежаць ад таго, як будзе складацца далей зьнешні гандаль. Калі адбудзецца пэўнае аздараўленьне ў найбліжэйшыя тыдні, месяцы, то, магчыма, вытрымаем цяперашні абменны курс з улікам пазыкаў, якія паступаюць. Калі зьнешні гандлёвы балянс ня зьменіцца і пагоршыцца, то, безумоўна, гэтая марудная, паўзучая дэвальвацыя пачнецца, а ў гэтым і сутнасьць лібэралізму ў валютным курсе. Але ўлады пакуль трацяць пазыкі, рэзэрвы на гэтыя мэты. Рэзэрвы скараціліся. Скарыстана 2 мільярды 300 за апошні пэрыяд часу. Праедзена. Ёсьць яшчэ грошы, таму ўгадаць, што зробіць улада, я не бяруся. Ёсьць яшчэ ў грашовых уладаў поле для манэўраў. Вядома, трэба скарачаць дэфіцыт гандлёвага балянсу і на гэтай аснове стабілізаваць валютны курс. Пакуль што ва ўраду гэта не атрымоўваецца. Дэфіцыт расьце, а калі ён будзе расьці, то абавязкова будзе зьмяншэньне вагі нацыянальнай валюты”.
Дашчынскі: “Сытуацыя ў
Насельніцтва пастаўлена перад выбарам: альбо ў панчохах захоўваць, альбо пераводзіць у даляры і эўра і класьці ў банкі. І людзі выбіраюць банкі.