Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азаранка выйшла ў фінал "Ралян Гарос"


Вікторыя Азаранка
Вікторыя Азаранка

Вікторыя Азаранка і Алена Весьніна выйшлі ў фінал спаборніцтваў дуэтаў на адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе.


У паўфінале 3 чэрвеня беларуска-расейская пара выйграла ў Су Вэй Сэ (Тайвань) і Шуай Пэн (Кітай) — 6:3, 7:5.

У вырашальным матчы В.Азаранка і А.Весьніна сустрэнуцца з гішпанкамі Анабэль Мэдынай Гарыгес (4) і Вірхініяй Руана Паскуаль (6), якія выйгралі ў сераду ў лідэраў жаночага парнага тэнісу Кары Блэк (Зымбабвэ) і Лізэль Губэр (ЗША) — 7:5, 5:7, 6:2.

Вікторыя Азаранка займае 23-е месца ў парным рэйтынгу, Алена Весьніна – 35-е.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG