Эўрапейскія спартовыя аглядальнікі назвалі 19-гадовую беларуску Вікторыю Азаранку, якая гэтымі днямі пасьпяхова стартавала на адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе, адной з самых пэрспэктыўных тэнісістак у сьвеце. Учора ў матчы першага кругу асноўнай сеткі яна перамагла італьянку Рабэрту Вінчы (6:4, 6:2).
Як піша швайцарскае выданьне Sport, “беларуская спартоўка дэманструе сёлета неверагодную статыстыку: 24 перамогі супраць 3 паразаў — пра такое можна толькі марыць!”
Беларуская спартоўка займае цяпер 9-е месца ва ўсясьветным рэйтынгу. Яна перамагла сёлета ў шэрагу прэстыжных турніраў жаночай тэніснай асацыяцыі — у аўстралійскім Брысбэне (адзіночны разрад), у амэрыканскім Мэмфісе (адзіночны і парны разрад), Індыян-Уэлсе (парны разрад) і Маямі (адзіночны разрад).
У размове з журналістамі Вікторыя Азаранка, якая сёньня жыве і трэніруецца ў амэрыканскім штаце Арызона, кажа: “Пакуль мая найбліжэйшая мэта — удалы выступ на адкрытым чэмпіянаце ў Парыжы. Зразумела, хацелася б прыкласьці максымум намаганьняў, каб перамагчы на Алімпіядзе-2012 у Лёндане, а таксама стаць першай ракеткай сьвету”.
У якасьці тэнісных куміраў Вікторыя Азаранка вылучае немку Штэфі Граф (“яна ня проста вялікая спартоўка, але і вельмі стыльная жанчына) ды швайцарца Роджэра Фэдэрэра. Таксама вылучае і беларусаў Наташу Зьвераву ды Максіма Мірнага — “яны адыгралі вялікую ролю для папулярызацыі гэтага віду спорту ў Беларусі”
Вікторыя Азаранка кажа, што любіць бываць у Менску. Пры ўсёй сваёй занятасьці яна імкнецца наведваць родны горад некалькі разоў на год.