Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка загадаў ураду ня кланяцца перад Расеяй


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка
Сёньня ў Менску праходзіць нарада па пытаньнях сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны.

Адкрываючы яе, прэзыдэнт Беларусі запатрабаваў ад ураду спыніць выпрошваць у Расеі падтрымку і пачаць наладжваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва па іншых накірунках.

“Пэрсанальна папярэджваю вас, Сяргей Сяргеевіч (прэм’ер-міністар Сідорскі) і Пракаповіча, адзін прыходзіць і распавядае, як кепска ў Расеі, што там няма ніякага руху, і прымушае мяне ставіць перад прэзыдэнтам Расеі, перад Пуціным пытаньні, што яны там у Расеі нас ня слухаюць. Ад сёньняшняга дня гэты час скончыўся, наступае іншы час. Не атрымліваецца ў Расеі — ня трэба кланяцца, ня трэба ныць і плакаць. Трэба шукаць сваё шчасьце ў іншай частцы плянэты. Я гэта усьвядомлена публічна кажу”, — заявіў Лукашэнка

“Мы ўчора назіралі цікавую карціну, калі прэзыдэнт сядзіць з Уладзімерам Уладзімеравічам Пуціным і абмяркоўвае на сяброўскай ноце пытаньні, пачынаючы ад асабістых, прыватных і заканчваючы дзяржаўнымі. А ў гэты час Кудрын дае прэсавую канфэрэнцыю, сутнасьць якой пасеяць паніку ў Беларусі. Кудрын цалкам салідарызаваўся з нашымі адмарозкамі, і пачынае нас вучыць працаваць”, — заявіў кіраўнік Беларусі.

Паводле Лукашэнкі, “учора Пуцін сказаў, што па падлёце да Менску абмяркоўваў з Кудрыным сытуацыю. І тут Кудрын выдаў тыраду. Што, гэта не было ўзгоднена? Усё гэта было ўзгоднена!”

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG