Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бамбіза запярэчыў Кудрыну й паабяцаў павысіць заробкі


Іван Бамбіза
Іван Бамбіза
Сёньня віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Іван Бамбіза пракамэнтаваў выказваньне міністра фінансаў Расеі Аляксея Кудрына пра тое, што Беларусь знаходзіцца на мяжы банкруцтва. Бамбіза зрабіў гэта адказваючы на пытаньні журналістаў у перапынку агульнага паседжаньня абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу.

Бамбіза: “Вы ўсе бачыце, што адбываецца ў рэспубліцы. Рэальная сытуацыя сытуацыя зусім іншая. Калі ставіць пытаньне, што Беларусь карыстаецца займамі, то ўсе краіны гэтым карыстаюцца. Дэфіцыт бюджэту ў нас зусім не такі, каб крычаць пра неплатаздатнасьць нашай краіны. У некаторых краінах такі дэфіцыт роўны валавому ўнутранаму прадукту, аднак яны існуюць. Мы адсочваем сытуацыю.Ёсьць фінансавыя цяжкасьці, як і ва ўсіх. Іх трэба вырашаць, а не сядзець і думаць, што гэта само разыдзецца. Само не разыдзецца. Трэба прымаць рашэньні”.

У якасьці такіх рашэньняў сёньня, выступаючы перад дэпутатамі, Іван Бамбіза аб’явіў пра намер ураду павялічыць з 1 чэрвеня павялічыць стаўку першага тарыфнага разраду з 77 да 83 тысяч рублёў. Ён патлумачыў гэта тым, што такім чынам ўзрасьце пакупніцкая здатнасьць беларусаў, і яны змогуць купляць больш тавараў, якія цяпер знаходзяцца на складах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG