Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін паабяцаў падставіць плячо Беларусі


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

Паседжаньне саюзнага саўміну Расеі й Беларусі ў Менску скончылася падпісаньнем дзьвюх дамоваў і абяцаньнем Расеі дапусьціць беларускіх вытворцаў да дзяржаўных закупаў у Расеі.

Адказваючы на пытаньне наконт заявы Аляксея Кудрына пра тое, што беларуская эканоміка неўзабаве стане неплацежаздатнай, Уладзімер Пуцін сказаў: “Як пісаў вядомы клясык, чуткі пра маю сьмерць моцна перабольшаныя. Скрайнія ацэнкі недарэчныя. Аляксей Кудрын меў на ўвазе, што аб’ём крэдытных рэсурсаў, якія Беларусь атрымала за апошнія паўгоду, даволі значны — 3 мільярды даляраў”.

У сувязі з гэтым Пуцін заклікаў беларускі ўрад больш увагі надаваць эканамічнаму разьвіцьцю. Пры гэтым ён заявіў: “Але што б там ні адбывалася ў сусьветнай эканоміцы, калі спатрэбіцца падставіць плячо Беларусі, Расея заўсёды гэта зробіць”.

Сяргей Сідорскі ў сваю чаргу запэўніў, што беларуская эканоміка ня стала перад праблемай неплацежаздатнасьці, пра што сьведчыць роста валавога ўнутранага прадкту на 1,2% за першыя чатыры месяцы году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG