czerniec
Дзікая думка, ... што вайна ёсьць біч для чалавецтва. Наадварот, найкарысьнейшая рэч. Адзін толькі від вайны ненавісны і сапраўды згубны: гэта вайна міжусобная, братазабойчая. Яна мярцьвіць і нішчыць дзяржаву, цягнецца заўсёды занадта доўга і азьвярае народ на цэлыя стагодзьдзі. Але палітычная, міжнародная вайна прыносіць адну толькі карысьць, ва ўсіх адносінах, а таму цалкам неабходная. <…> У час вайны... наступае поўная роўнасьць гераізму. Пралітая кроў — важная рэч. Узаемны подзьвіг вялікадушнасьці спараджае найтрывалейшую повязь няроўнасьцяў і саслоўяў. Абшарнік і мужык, змагаючыся разам у дванаццатым годзе, былі бліжэйшыя адзін да аднаго, чым у сябе ў вёсцы, у мірнай сядзібе.
Ф.М.Дастаеўскі. Дзёньнік пісьменьніка. 1876 год.
Плакаў расчулены эпілептык Дастаеўскі перад “Сіксьцінскай мадонай”, ад Гольбэйнавага “Мёртвага Хрыста ў труне” ўпадаў у найчарнейшы адчай, “Акід і Галатэя” Лярана навейвалі творцу трапяткую хіліястычную мрою пра “залаты век” чалавецтва. Геніяльны глядач.
І як моцна яму трэба было зажмурыцца ўсім сэрцам, каб у “Дзёньніку пісьменьніка” вуснамі Парадаксаліста ўзьнесьці хваласьпеў дзяржаве, міжнароднай вайне і міжсаслоўнаму замірэньню? Ці ня тут будучы аўтар “Заратустры” вычытаў свой выклік: “...толькі дабро вайны асьвячае ўсякую мэту”? Ніцшэ любіў Дастаеўскага і шмат чаму вучыўся на ягоных парадоксах.
“А Мадонны, а хрысьціянства?” — пытаецца сам у сябе пісьменьнік і ад сябе адмахваецца. Не да “Залатога веку”, сьпі, Сьмешны Чалавек, глядзі свае сны. А век сёньняшні застанецца за Парадаксалістам.
Якая, сапраўды, Мадонна? Вайна — стыхія мужчыны, бацькі. У вайне няпэўна-жаноцкая Радзіма робіцца Айчынай — прадметам напружаным, з рэзка акрэсьленымі краямі. “Айчына...” што ні час, то “...ў небясьпецы”, яна абцяжарана ўсімі мужчынскімі комплексамі: ад кастрацыйнага да Эдыпавага. І страх усім заўважнай непаўнавартасьці, вядома. Іканаграфія вайны: зіхоткі салдат зь дзіцем на руках. Як той Ісус з іконы Ўсьпеньня, высіцца скульптурны “воін-вызваліцель” Вучэціча, што ў Трэптаў-парку. Тая іпастась, якая падаецца як сама сутнасьць.
Кувада — у шмат якіх патрыярхальных народцаў гэтым абрадам муж адбіраў у жанчыны апошняе яе выключнае права: права на дзіця. Ён жа мучыўся і крычаў — гэта ён нарадзіў, дзіця ягонае! На дзяржаўным узроўні і ў найноўшыя цывілізаваныя вякі вайна выяўляецца выдатным субстытутам працы, ёю здабываецца неабходная для існаваньня нацыі згуртаванасьць і асьвячаецца права вышэйшых клясаў на кіраваньне агульным жыцьцём.
“Просты чалавек выйграў вайну і прайграў сваё жыцьцё”, — казаў пра Першую сусьветную Торстэйн Вэблен (той самы кплівы аўтар “Тэорыі клясу, які бавіцца” і папярэднік інстытуцыяналізму). Наконт той — першай — цалкам імпэрыялістычнай вайны амаль кожны гатовы пагадзіцца цяпер. Усе бакі вінаватыя ў ёй, яна — жахлівае злачынства і цуд бессэнсоўнасьці. Калі ж вы зачэпіце Другую Імпэрыялістычную — Вялікую Айчынную, умомант атрымаеце па блюзьнерскіх лапах. На нас напалі, мы бараніліся! Плюнь у вочы таму, хто скажа, што на нас не напалі, што мы не бараніліся.
Ды ўжо ж... Дзе двое ці трое сабраліся ў імя вялікай гульні за шахматнай дошкай — хто агрэсар? Каму выпала жэрабя “белыя пачынаюць і...” — ці ён гэта? З чаго яна пачалася, Другая сусьветная? Фармальна, умоўна — так, мы памятаем, з чаго. Ну, а савецка-фінская вайна? Яна частка ці ня частка насьпяваньня сусьветнай заварушкі? А бэсарабская кампанія, польскі паход РККА, інкарпарацыя Прыбалтыкі, іранская апэрацыя? Сьвет, як і перад Першай сусьветнай, быў падзелены “несправядліва”, яго трэба было тэрмінова парэзаць і перашыць нанава. Каму трэба? Айцам нацый — бо толькі так яны робяцца айцамі — праз куваду вайны. Калі разрываецца ў болях непрыкметны “просты чалавек”, а дзяржаўны муж замест яго лямантуе, прылюдна ўдаючы схваткі. І гатовы лямантаваць потым дзесяцігодзьдзямі, нашчадкам завяшчае — несьці ўрачысты лямант у горда разяўленым роце. Рэха “вялікага выбуху”...
“Вайна — айцец усяго і цар усяго, яна яўляе адных багамі, другіх людзьмі, яна робіць адных рабамі, другіх свабоднымі”. Слушна вучыш, цёмны Геракліт. Трывала абладжаная ідэалёгія павінна трымацца на грунце грымотнай ваеннай перамогі. Суцяшальна ўсьведамляць сябе прамымі нашчадкамі пераможцаў (дзякуючы мудраму Кіраўніцтву) у нацыянальнай вайне, прыкра ўсьведамляць сябе рабамі і дзецьмі рабоў, якія прайгралі свабоду. Ды што зраўнаецца зь перамогай ва ўсясьветнай вайне?
Сёе-тое. Самае вялікае — не канечне самае зручнае. Шмат хто аддае перавагу легкавічку перад бразгатлівым трамваем, поўным увішных дзядулек, шкаляроў і сумных грамадзян сярэдняга веку і размытай клясавай прыналежнасьці. Ім, многім, не сьпявайце “Адна на ўсіх, мы за цаной не пастаім”, ім ужо знаёмыя суадносіны “цана/якасьць”. Электарат маладзее — ці пасьпявае за ім наша сыстэма прыручэньня? Ня выключана, што на наступныя выбары моладзі, якая галасуе, будзе ўжо дастаткова для сур’ёзных зьменаў у вярхах улады. І ўжо ў кожным разе іх ідэалы, так ці інакш, давядзецца інтэграваць у схему нацыянальнай ідэалёгіі. Які радавод абярэ сабе будучая беларуская дзяржава, цікава? Аршанская бітва ці Грунвальдзкая бітва? І так добра, і гэтак. Бітва і бітва. Гэта ж толькі людзі гінуць на палях бітваў, нацыі на іх — пачынаюцца ў змагарным юры.
Вельмі нераўнабочны трохкутнік нашых (?) слаўных перамог падобны да цеснай камэры-адзіночкі. Але ёсьць у ёй і аддушыны. Павешаны Каліноўскі — ён жа, як ні лічы, няўдачнік, некаму нават сьмешны? І паўстаньне здушана... А лёс кожнага радыкальнага паўстаньня ў гісторыі — гінуць з адзінай надзеяй, што яно “азьвярае народ на цэлыя стагодзьдзі”... добра, няхай на дзесяцігодзьдзі. Ці ўдасца высмактаць нацыянальную ідэю з такога экзыстэнцыйнага досьведу? Пад шыбеніцамі высьпяваюць мандрагоры і пішуцца паэтычныя лісты, у паўстаньнях салідарызуюцца клясы, а не народы; гэта “ня дзела панскае, а справядлівай вольнасьці”. (Глядзі ты: проста-такі giustizia e libertà другога вялікага прайграньніка — італьянскага Карла Раселі.) Суцяшальнікі, дзівакі расстаўлены паўзбоч гісторыі, каб паказваць некуды далёка. Убок ад асфальтаванай дарогі. Дзе ня месца вайсковым парадам — няроўна.
Што ж наш Дастаеўскі, расейскамоўны наш беларус? Сьмешным Чалавекам, лепш бы ён быў сьмешным Чалавекам і распавядаў сны, калі ўжо ахвота была яму заплюшчыць вочы.
ЖЫЦЬЦЁ. ВОПІС
Трыццаць пяць гадоў назад. Менск, ад мінус аднаго да плюс трох, магчыма, імжа і галалёд, хлопчык у вас.
Трыццаць пяць-трыццаць гадоў н.: бабуля, матылёк можа ўзьляцець вышэй за другі паверх, а як хочацца ёлачную цацку, здалёк падобную да хвалістага папугайчыка — ну і што, што лета, у возера галяком, мама прараб, тата ваенны — ён зьяжджае служыць у Нямеччыну, калі падкідаць пясок, атрымліваецца як дым, калі падкідаць пясок, сварыцца бабуля, за домам, напэўна, Нямеччына — там дзьмухаўцы вельмі дзіўныя, трытончыкі разьбягаюцца, казкі Грым, расейскія казкі, малюнак чэрапа ў татавым мэдычным атлясе, калі чалавек памірае, ад яго застаецца “карапк” (так пачута слова “чэрап”), не, чалавеку ўстаўляюць маторчык у грудзі, і ён жыве, мама і бабуля будуць аднолькавымі старэнькімі адна аднае насупраць, у хустачках, мора, іншая краіна Геленджык, плямбір выявіўся ядомым, доўгая дарога ў Ізумрудны горад — чытаюць нанач уголас і калі хворы. Страх: а жыцьцё — гэта назаўсёды? Мара: паход у лес з факелам, зь дзядулем, і папаляваць на камбалу з гарпуннай стрэльбай падводна. Герой: Д’Артаньян. Рэч: пісталет. Смачнае: шакаляд “Апэльсінавы”. Песьня: “Парадуемся на сваім вяку”.
Дваццаць дзевяць — дваццаць пяць г.н.: першая адзнака — 4, першы сябар — кітаец, грузінскія казкі, дэвы, чаму Брэжнеў сканчаўся, а ня проста памёр, ліць расплаўлены сьвінец у земляныя формачкі, птушка Хан-Херэці, смажыць бульбу, страшныя аповеды пра белую пальчатку, пра сіняе калена, пра чырвоную нагу і пра чорнае-найчорнае, вайнушка, лупцаваць палкамі крапіву, быццам варожыя войскі, часопіс “Піянэр”, Карлсан на вінілавай кружэлцы, казкі савецкіх народаў, аал, аул, аіл, што такое нацыянальнасьць, Гекльбэры Фін, Грэнджэрфорды і Шэпэрдсаны ў кроўнай варажнечы, вышываць крыжыкам і выпілоўваць лобзікам, птушка Рух, маляваць бітвы, плястыкавыя добрыя індзейцы і злыя “каўбойцы”, і першая сур’ёзная кніжка зь нязвыклай, але зразумелай назвай: “...ранители” (узорык замест першай літары) — бо Фрода ж быў паранены, “мама, эльфы і гномы сапраўды ёсьць — гэта такія нацыянальнасьці”, і двойкі, двойкі, тройкі, і кім стаць, калі вырасьцеш: артылерыстам, сувязістам, парашутыстам? Мара: ролікавыя канькі. Страх: вайна з амэрыканцамі. Герой: рыбак Оскюс-аол (хоць асілкі Сартакпай і Алып-Манаш — яны, вядома, дужэйшыя). Рэч: “лазерь” — такая штука зь лямпачкай на канцы, якая ўсё рэжа на адлегласьці. Ласунак: сьвіная сасіска пад кетчупам і кола. Хараство: “зіхоткая прыгажуня, якая точыць зь сябе сьвятло сонца і месяца” і мушкетэрскі плашч. Грэблівасьць: жыхары Лапуты. Песьня: зразумелая “Чаму абарыгены зьелі Кука” Высоцкага і незразумелая, але бойкая “Dschinghis Khan” Dschinghis Khan.
Дваццаць чатыры гады — дзевятнаццаць гадоў н.: ніяк не прывыкнуць да Менску, бабуля шмат чаго ня ведае, мама ведае ня ўсё, бацька ня вернецца з Узбэкістану, чацьвёркі, чацьвёркі, пяцёркі, вельмі цікавіць жамяра і нават мучыць яе цікава, Уэлс, страляць рабінай з плястыкавай чатырохкутнай трубкі, кідаць карбід у лужыны, падпальваць бурбалкі — хірасіма і нагасакі з кудзеркамі чорнага дыму паўзьверх, ТАСС упаўнаважаны заявіць, марсіяне і грэцкія багі, і бясконца ў космас, саляная кіслата з аптэкі — што не распусьціцца ў ёй і хто, праяўляць фатаграфіі ў ваньне, сфагнум і зязюльчын лён, самая жаданая тайна — гэта эгіпецкія піраміды, і піраміды ацтэкаў, 451°F, курыць маладое тапалінае лісьце і курыць дарослае асінавае, пасьля школы застаемся біцца, алімпіяды па фізыцы і матэматыцы — “Няма сярод вас падпольных кавэндышаў, хлопчыкі і дзяўчаткі, расчаравалі...”, ніяк не дапісаць фантастычнае апавяданьне і адправіць у “Юны тэхнік”, гульня “пасадка на Месяц” у праграмаваным МК-61 (у сябра МК-52 — зайздрасна), Сталін — дрэнны, “Шлях да зямлі” на “Кон-Цікі” ў дзевяці нумарах “Тэхнікі — моладзі”, закаханы, пацалункі, цэлы месяц закаханы, Мікалай Кузанскі разгортвае кропку ў лінію, імгненьне — у час, бога — у сьвет, першы зьезд народных дэпутатаў, гульня ў бутэлечку, жыве Беларусь, Ісус Хрыстос, вучыць напамяць Гумілёва пра жырафа, затокі, шаленства, якое ўсьміхаецца конскай пашчай, і японскую актрысу... Бітлз, белае сухое віно, так казаў Заратустра, напісаць мэлянхалічныя вершы пра бэз, які ападае ў лістападзе, і аўганскую вайну, срэбны мэдаль, высьветліць, што ты, здаецца, хіліяст, і напісаць вершаў пра гэтую акалічнасьць, сярод хіпі — бачыць, як зараджаюцца песьні, і нават прымаць роды і нават быць кімсьці з бацькоў, праводзіць у Ізраіль сяброў і адчуць набліжэньне адзіноты. Хараство: твар Батычэлевай Вэнэры ў падручніку гісторыі. Героі: Кавэндыш і Жэлябаў. Нуда: Расея 1840-х. Бессэнсоўнасьць: першая сусьветная вайна. Рэч: магнітафон. Музыка: “Бітлз”, але і “Дэпэш Мод”, але і “Лэд Зэпэлін”. Страх: нябыт. Хараство: тры гадзіны раніцы ў яснае надвор’е паміж дахамі васьміпавярховіка і дзевяціпавярховіка. Трымценьне: “Гамлет” Козінцава і рэлятывісцкае раўнаньне масы.
Васямнаццаць — дзесяць г.н.: Бог, красьлярская дошка, Плятон, мэтрычная разьба, эпюр сіл, няма больш СССР, хрост і прычашчэньне, эйдас, тубус, закон і добраць, закон Бугера-Лямбэрта-Бэра, мясцовы разрэз, старая орθографiя, лаціна і фарсі, Васіль Вялікі, Хакусай, паэма “Кецалькаатль” і шмат вэрлібраў, Ніцшэ, Ісусава малітва, бяз шкодных звычак, Тао Юаньмін, санэты пра Мэзаамэрыку, Лаvсаiкъ, як не закахацца ў разумніцу, што распавядае пра гісторыю хіпі, Iулiанскiй каляндар, ротар ротара роўны каэфіцыенту дывэргенцыі мінус ляплясіян, Расея мяжуе з Богам, дыёд Шоткі, маранафа, Сартр і Камю, Іянэска, Флярэнскі, Кірэеўскі, Данілеўскі, Дастаеўскі... шпацыры па зарослых берагах Сьвіслачы праз Лошыцкі парк да камвольнага камбінату ў рэдкай адзіноце і назад, Бо Цзюйі кажа: “Цмок ня можа быць богам — такім яго робяць людзі”, тэозіс, “Філязофія гаспадаркі” Булгакава, дыплёмны праект і ісіхазм, дыплём — з “Пагоняй” плюс сіні ромб інжынэра са скрыжаванымі ключом і молатам, і “Гісторыя антычнай эстэтыкі” Лосева, пасьля канону Андрэя Крыцкага зоркі ўперамешку са сьнегам уверсе, Маркс ня так ужо і ня мае рацыі, мае, ва ўсім мае рацыю, акрамя боскіх рэчаў, вучыўся на інжынэра-канструктара, а рабіць тэхнолягам — ня так ужо і страшна, толькі на чарцяжах пазнакі састарэлыя, антыхрыстоўства капіталу зь яго крыклівымі фарбамі, рэзкімі гукамі, ілжывымі жарсьцямі, і ўсё разам нагадвае казыно, у паўпадвальных пераходах пад гулка шумлівымі цэхамі думаецца пра Кноскі палац і пара б падшукаць іншую працу. Музыка: і “Дорз”, і Бах, і бізантыйскія харалы. Страх: гібель душы сваёй і кожнага, кожнага шкада — і злуесься на яго за гэта. Мара: тэакратыя або другое прышэсьце. Герой: Максім Вызнаўца і Луі Блан. Хараство: “Мадонна ў зелені” Рафаэля. Шчаснасьць: “Усьпеньне Найсьвяцейшай Багародзіцы” — ікона, сьвята, падзея. Трымценьне: “Мярэжніца” Горэта і аднаскладовыя нямецкія словы. Абуральна: “Крывавае вясельле” Шаброля і “Лаліта” Набокава. Спакуса: “Дзьве англічанкі і кантынэнт” Труфо.
Дзевяць гадоў — два гады н.: сярод былых аднаклясьнікаў і аднаклясьніц спрэс бізнэслюдзі, бога няма, піва ёсьць, закахаўся ў фэерычную, а раскахаў сварлівую, першае пахаваньне — бабуля — праз тры дні пасьля вясельля, у вас хлопчык, часта курыць, неба з аўчынку, год за восемдзесят дзён, вучыцца быць прадаўцом, упэўненасьць пры размове з кліентам, крык боса, чырвоны бос, пахаваць дзядулю, бледны бос, шалёны бос — успомні мсье Рамбаль-Кашэ зь фільму “Цацка”, ад цёмнага піва да сьветлага, хагакурэ сямейнай сваркі, добры бос, які разумее, дзэн, Мандэльштам і Басё, басьсёк маленькі зьлей кусае, чым вялікі, у лесапарку з каляскай — калі глядзіш па баках і вышукваеш пад разгалістай ялінай, у цяньку, схаванае для цябе саторы, у кантракце пункт “Форс-мажор” са словамі “...and the other actions of God...”, карпаратыўная этыка, “разводы адбываюцца на нябёсах” у маленькім пакоіку імкліва і няёмка, як сплата штрафу за безьбілетны праезд, пасьля сьвітанку ўнізе ў Канстантынопалі чуваць трэск скотчу — расейскія дробнагандляры пакуюць тавар, камандзіроўка з студзеня ў ліпень і назад, вучыцца хлусіць па-ангельску, і ўвесь набор стандартных прынадаў з каляровага турыстычнага буклету для людзей сярэдняй клясы, ад піва да гарэлкі, ад Канта да Крупа, ад трымценьня да страху, ад каханьня да яе чытаць Толкіна і жыць зь ёю нібыта на вакацыях, якія зацягнуліся на поўдні пад беззаганным сонцам, калі хірург глытае скальпэль — гэта тое ж, што і офісны службовец з сацыяльнай рэвалюцыяй на сэрцы, зіхоткая пустата пахмельля нагадвае навальніцу ў студзені, ад Леніна да Гершуні, і ўцякаць, уцякаць, уцякаць... Музыка: ціша. Страх: не пасьпець, расчараваць, прагнявіць. Кашмар: вадзіць машыну. Герой: не герой, а Іван Пуліхаў. Мара: сесьці ў пляцкартны вагон, ехаць куды едзецца — і толькі ў вакно глядзець. Ласунак: дранік са сьмятанай. Добраць: хуткі інтэрнэт: Хараство: “Каханьне падчас чумы” Маркеса.
Цяпер: шчасьце, гэта калі.
Дзікая думка, ... што вайна ёсьць біч для чалавецтва. Наадварот, найкарысьнейшая рэч. Адзін толькі від вайны ненавісны і сапраўды згубны: гэта вайна міжусобная, братазабойчая. Яна мярцьвіць і нішчыць дзяржаву, цягнецца заўсёды занадта доўга і азьвярае народ на цэлыя стагодзьдзі. Але палітычная, міжнародная вайна прыносіць адну толькі карысьць, ва ўсіх адносінах, а таму цалкам неабходная. <…> У час вайны... наступае поўная роўнасьць гераізму. Пралітая кроў — важная рэч. Узаемны подзьвіг вялікадушнасьці спараджае найтрывалейшую повязь няроўнасьцяў і саслоўяў. Абшарнік і мужык, змагаючыся разам у дванаццатым годзе, былі бліжэйшыя адзін да аднаго, чым у сябе ў вёсцы, у мірнай сядзібе.
Ф.М.Дастаеўскі. Дзёньнік пісьменьніка. 1876 год.
Плакаў расчулены эпілептык Дастаеўскі перад “Сіксьцінскай мадонай”, ад Гольбэйнавага “Мёртвага Хрыста ў труне” ўпадаў у найчарнейшы адчай, “Акід і Галатэя” Лярана навейвалі творцу трапяткую хіліястычную мрою пра “залаты век” чалавецтва. Геніяльны глядач.
1. Навошта я пішу блог Я б не пісаў. Але не магу, калі пачынаюць надта калоцца ў галавае незьлічоныя словы. Раней у стол складаў, праўда! І цяпер почасту. Але вось бывае — ёсьць нейкі абрывак, выкінуць шкода, а і падзець потым ня будзе куды. 2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах Блогасфэра такі стала аб’яднанай чытацка-пісьменьніцкай прастораю, дзе творыцца жывое слоўнае жыцьцё. Гэта і ёсьць літаратура XXI веку, зусім сярэднявечная паводле шмат якіх рысаў. У ёй толькі тое, што хвалюе — слухаецца і абмяркоўваецца адразу, слабыя аўтарытэты, адчуваецца нейкая натуральная антыгерархічнасьць. Заўсёды ёсьць шанец (хай далёка ня пэўны) дакрычацца са сваім набалелым і, як здаецца, агульназначным да вялізнай грамады. Тэксты кампактныя і аглядныя. Бальшыня аўтараў — дылетанты. Гэта добра. 3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах Блогаслоўе ў найлепшых сваіх узорах — чыста літаратурнае. А ад літаратуры заўсёды чакалася больш... чым можна патрабаваць ад літаратуры. “Словы паэта ёсьць ужо яго справы” — так, але калі “паэтаў” зашмат?.. Калі толькі “паэты”? Тут усё “новае сярэднявечча” сканчаецца. Абмяняўшыся думкамі, самакаштоўныя аўтары дзёньнікаў разбрыдаюцца кожны ў свой куток Рэальнага Жыцьця — атрымліваць гузакі, ад якіх іх не ахавалі хітрыкі Жывога Жыцьця блогасфэры. |
“А Мадонны, а хрысьціянства?” — пытаецца сам у сябе пісьменьнік і ад сябе адмахваецца. Не да “Залатога веку”, сьпі, Сьмешны Чалавек, глядзі свае сны. А век сёньняшні застанецца за Парадаксалістам.
Якая, сапраўды, Мадонна? Вайна — стыхія мужчыны, бацькі. У вайне няпэўна-жаноцкая Радзіма робіцца Айчынай — прадметам напружаным, з рэзка акрэсьленымі краямі. “Айчына...” што ні час, то “...ў небясьпецы”, яна абцяжарана ўсімі мужчынскімі комплексамі: ад кастрацыйнага да Эдыпавага. І страх усім заўважнай непаўнавартасьці, вядома. Іканаграфія вайны: зіхоткі салдат зь дзіцем на руках. Як той Ісус з іконы Ўсьпеньня, высіцца скульптурны “воін-вызваліцель” Вучэціча, што ў Трэптаў-парку. Тая іпастась, якая падаецца як сама сутнасьць.
Кувада — у шмат якіх патрыярхальных народцаў гэтым абрадам муж адбіраў у жанчыны апошняе яе выключнае права: права на дзіця. Ён жа мучыўся і крычаў — гэта ён нарадзіў, дзіця ягонае! На дзяржаўным узроўні і ў найноўшыя цывілізаваныя вякі вайна выяўляецца выдатным субстытутам працы, ёю здабываецца неабходная для існаваньня нацыі згуртаванасьць і асьвячаецца права вышэйшых клясаў на кіраваньне агульным жыцьцём.
“Просты чалавек выйграў вайну і прайграў сваё жыцьцё”, — казаў пра Першую сусьветную Торстэйн Вэблен (той самы кплівы аўтар “Тэорыі клясу, які бавіцца” і папярэднік інстытуцыяналізму). Наконт той — першай — цалкам імпэрыялістычнай вайны амаль кожны гатовы пагадзіцца цяпер. Усе бакі вінаватыя ў ёй, яна — жахлівае злачынства і цуд бессэнсоўнасьці. Калі ж вы зачэпіце Другую Імпэрыялістычную — Вялікую Айчынную, умомант атрымаеце па блюзьнерскіх лапах. На нас напалі, мы бараніліся! Плюнь у вочы таму, хто скажа, што на нас не напалі, што мы не бараніліся.
Ды ўжо ж... Дзе двое ці трое сабраліся ў імя вялікай гульні за шахматнай дошкай — хто агрэсар? Каму выпала жэрабя “белыя пачынаюць і...” — ці ён гэта? З чаго яна пачалася, Другая сусьветная? Фармальна, умоўна — так, мы памятаем, з чаго. Ну, а савецка-фінская вайна? Яна частка ці ня частка насьпяваньня сусьветнай заварушкі? А бэсарабская кампанія, польскі паход РККА, інкарпарацыя Прыбалтыкі, іранская апэрацыя? Сьвет, як і перад Першай сусьветнай, быў падзелены “несправядліва”, яго трэба было тэрмінова парэзаць і перашыць нанава. Каму трэба? Айцам нацый — бо толькі так яны робяцца айцамі — праз куваду вайны. Калі разрываецца ў болях непрыкметны “просты чалавек”, а дзяржаўны муж замест яго лямантуе, прылюдна ўдаючы схваткі. І гатовы лямантаваць потым дзесяцігодзьдзямі, нашчадкам завяшчае — несьці ўрачысты лямант у горда разяўленым роце. Рэха “вялікага выбуху”...
“Вайна — айцец усяго і цар усяго, яна яўляе адных багамі, другіх людзьмі, яна робіць адных рабамі, другіх свабоднымі”. Слушна вучыш, цёмны Геракліт. Трывала абладжаная ідэалёгія павінна трымацца на грунце грымотнай ваеннай перамогі. Суцяшальна ўсьведамляць сябе прамымі нашчадкамі пераможцаў (дзякуючы мудраму Кіраўніцтву) у нацыянальнай вайне, прыкра ўсьведамляць сябе рабамі і дзецьмі рабоў, якія прайгралі свабоду. Ды што зраўнаецца зь перамогай ва ўсясьветнай вайне?
Сёе-тое. Самае вялікае — не канечне самае зручнае. Шмат хто аддае перавагу легкавічку перад бразгатлівым трамваем, поўным увішных дзядулек, шкаляроў і сумных грамадзян сярэдняга веку і размытай клясавай прыналежнасьці. Ім, многім, не сьпявайце “Адна на ўсіх, мы за цаной не пастаім”, ім ужо знаёмыя суадносіны “цана/якасьць”. Электарат маладзее — ці пасьпявае за ім наша сыстэма прыручэньня? Ня выключана, што на наступныя выбары моладзі, якая галасуе, будзе ўжо дастаткова для сур’ёзных зьменаў у вярхах улады. І ўжо ў кожным разе іх ідэалы, так ці інакш, давядзецца інтэграваць у схему нацыянальнай ідэалёгіі. Які радавод абярэ сабе будучая беларуская дзяржава, цікава? Аршанская бітва ці Грунвальдзкая бітва? І так добра, і гэтак. Бітва і бітва. Гэта ж толькі людзі гінуць на палях бітваў, нацыі на іх — пачынаюцца ў змагарным юры.
Вельмі нераўнабочны трохкутнік нашых (?) слаўных перамог падобны да цеснай камэры-адзіночкі. Але ёсьць у ёй і аддушыны. Павешаны Каліноўскі — ён жа, як ні лічы, няўдачнік, некаму нават сьмешны? І паўстаньне здушана... А лёс кожнага радыкальнага паўстаньня ў гісторыі — гінуць з адзінай надзеяй, што яно “азьвярае народ на цэлыя стагодзьдзі”... добра, няхай на дзесяцігодзьдзі. Ці ўдасца высмактаць нацыянальную ідэю з такога экзыстэнцыйнага досьведу? Пад шыбеніцамі высьпяваюць мандрагоры і пішуцца паэтычныя лісты, у паўстаньнях салідарызуюцца клясы, а не народы; гэта “ня дзела панскае, а справядлівай вольнасьці”. (Глядзі ты: проста-такі giustizia e libertà другога вялікага прайграньніка — італьянскага Карла Раселі.) Суцяшальнікі, дзівакі расстаўлены паўзбоч гісторыі, каб паказваць некуды далёка. Убок ад асфальтаванай дарогі. Дзе ня месца вайсковым парадам — няроўна.
Што ж наш Дастаеўскі, расейскамоўны наш беларус? Сьмешным Чалавекам, лепш бы ён быў сьмешным Чалавекам і распавядаў сны, калі ўжо ахвота была яму заплюшчыць вочы.
ЖЫЦЬЦЁ. ВОПІС
Трыццаць пяць гадоў назад. Менск, ад мінус аднаго да плюс трох, магчыма, імжа і галалёд, хлопчык у вас.
4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць dolka777 — там маленькія аповеды, як у комплексным ліку — з уяўнага і рэальнага складнікаў, толькі складнікі такія ўзбураныя абодва, што часамі пераблытваюцца: дзе іматэрыяльны корань зь мінус адзінкі, а дзе што цьвярдзейшае? Падобная да Петрушэўскай, але ў адрозьненьне ад славутасьці робіць паэтычныя ўчынкі, а потым іх натуе — напэўна ж, ня ўсе. Budimir — рухаючыся ў віртуальных слаях атмасфэры, распаляецца ў ёй як мэтэарыт — здаецца, вось-вось і ажывіць яе сваім “Станься!..” За ўзор ён узяў сабе Розанава, а таму думка ягоная непрадказальная. Нейкія канстанты ягоныя — гэта палкая цнатліавсць і спантанная рэвалюцыйнасць, якая нагадвае смакам вялікі глыток гарэлкі на галодны страўнік. Усіх прымае ўсур’ёз і тым падкупляе. Сапраўднае ягонае майстэрства — у камэнтаваньні. Уцягніце гэтага блогера ў дыялёг і атрымайце самага ўдзячнага суразмоўцу. shraibman — усе адценьні анархіі і любові да жыцьця, кожны яго пост эмацыйны і спрэчны — бо ён заўсёды хоча спрачацца: пра сіянізм, напрыклад, або самалійскае пірацтва, Чурлёніса і вугорскае паўстаньне 1956 году. Спакойны і паліткарэктны не бывае. kyrocava — гэта пісьменьнік у чыстым, бяспрымесным выглядзе, Вобразы, якія яна здабывае адусюль зь пецярбурскага жыцьця, ня ўседзелі б, здаецца, у папяровай кніжцы, і таму расхінуты на ўвесь worldwide web дзёньнік — самае ім месца: ён бо ў патэнцыі бясконцы. Людзі, людцы, люд, людзяняты — у яе кожнае слова варушыцца і пахне, як чалавек. malishevsky — вось як бы я хацеў пісаць, калі б мой блог быў, да прыкладу, аднароднай палітыка-сатырычнай установай. Іскрыста, злосна, нязмушана, назіральна. Заўсёды з фактамі на руках. Будзь у яго вораг буйнейшы і ярчэйшы — не абышлося б бяз славы. Але ня дай Бог такога ворага, якім займаецца гэты аналітык, анатам, аглядальнік, энтамоляг — як у яго вока не стамляецца гэткую драбязу разглядаць! |