kryviec
Нацыяналізм у розных формах можна выявіць з найдаўнейшых часоў. Гэтаксама як імкненьне да Імпэрыі. Гэтыя дзьве магутныя сілы, здатныя мабілізоўваць волю і высілкі людзей, узаемадзейнічалі, спаборнічалі, варагавалі адна з адной цягам стагодзьдзяў. Вядома, мадэрны нацыяналізм вылучаўся шэрагам рэвалюцыйных рысаў, якія розьняць яго ад таго, што існавала раней.
Клясычны нацыяналізм як у этнічнай, гэтак і ў палітычнай адмене відавочна ўжо вычэрпвае сябе. Ён патрабуе абнаўленьня. Як Сусьвет. Абнаўленьне — гэта ня штучнае вынаходніцтва чагосьці зусім невядомага. Гэта зварот, адкрыцьцё наноў тых першасных прынцыпаў, якія існуюць незалежна ад часу і варункаў.
Гэтыя прынцыпы, элемэнты — тое, з чаго ўзрастае жыватворная моц любога народу, што гарантуе яму неўміручасць. Бязь іх ён занепадае і гіне. І беларусы тут не выключэньне. Мы можам назваць гэтыя элемэнты.
1. Традыцыя. Гэта ня толькі скарбонка сакральнага, якое праявілася ў нашым Краі ў спрадвечным язычніцтве або ў форме традыцыйных хрысьціянскіх канфэсій, але і гісторыя, мова, усё тое, што зьвязвае духоўнымі повязямі беларусаў з Айчынай і мае сымбалічнае, мэтафізычнае, рэлігійнае вымярэньне.
Апошнім часам у беларускім сеціве адбываюцца гарачыя дыскусіі нацыяналістаў і тых, хто ўважае сябе за літвінаў. Дыскусія гэтая збольшага недарэчная і бясплённая. Замест бясконцых падзелаў і крыўдаў трэба ясна ўсьвядоміць адно: Крывія, Літва, Беларусь — гэта Сьвятая Тройца тутэйшай Традыцыі. У гэткім трывалым ды моцным зьвязе яна ёсьць Дабравешчаньнем для нашай зямлі.
2. Кроў. Гэта не памеры чэрапа, колер валасоў, набор генаў ды іншае. Гэта не біялягічная, але сымбалічная субстанцыя. Міт пра супольнае паходжаньне: ці то ад легендарнага першапродка беларусаў князя Бая, ці то ад крывічоў, ятвягаў, дрыгавічоў, літвы, радзімічаў, прусаў. Гэта карэньне, зь якога ўзрастае наш радавод, які ёсьць адметным, апрычоным, тое, чаго няма, скажам, у французаў, немцаў, кітайцаў, бразыльцаў… Гэты міт у спалучэньні з тутэйшасьцю, усьведамленьнем належнасьці да нашай зямлі, як своеасаблівая ініцыяцыя, дазваляе далучыцца да яе шанаваньня ня толькі этнічным беларусам, ён выклікае да жыцьця пэўны тып душэўнай чуласьці да яе і яе каштоўнасьцяў. Дарэчы, менавіта праз гэта Пушкін — расейскі геній, а Міцкевіч — геній тутэйшы.
3. Айчына. Гэта і месца нараджэньня, і месца, дзе чалавек гадаваўся ды сталеў. Але ня толькі, бо гэта і нешта большае. Бо Айчына прыцягвае і тых беларусаў, якія нарадзіліся ў іншых краях. Айчына большая за Дзяржаву і не зьмяшчаецца толькі ў межах Рэспублікі Беларусь або нават уяўных рубяжах БНР. Асабіста для мяне вялікая Айчына — гэта даўняя Літва, зь якой і нарадзілася сучасная Беларусь, “рэгіён ВКЛ”. Таму пачуваюся як дома ня толькі на Меншчыне, Гарадзеншчыне, Віленшчыне і Полаччыне, але і ў Жамойці ды Валыні. Мая Айчына там, дзе ёсьць знакі вялікалітоўскай культуры і цывілізацыі.
4. Салідарнасьць. У беларусаў з гэтым вялікая праблема. Часам складаецца ўражаньне, што для шмат каго няма большага шчасьця альбо забавы, як пасварыцца з сукрэвічамі, зганіць іх альбо ўшчэнт спляжыць плён іхнай працы. Назіраю гэта, бадай, паўсюль — у рэлігіі, палітыцы, культуры, навуцы… Пры тым, што ня так ужо багата ў нас сапраўдных творцаў. Але веру і ведаю, што нашыя людзі, незалежна ад веравызнаньня, могуць быць салідарнымі, адстойваць сваю годнасьць і спрадвечныя каштоўнасьці. Рэлігіі і партыі разьядноўваюць, Традыцыя, Кроў і Айчына аб’ядноўвае. Годзе ўжо нікчэмных канфліктаў, варта засяродзіцца на тым, што нясе супольную карысьць. Годзе непрынцыповых спрэчак, крытыканства і крыўдаў праз дробязі, залішняй амбітнасьці, эмоцый і пыхі. Ня дзеля гэтага ўсё робіцца і ня нам урэшце быць судзьдзямі... Хай кажны сумленна шчыруе на сваёй ніве, ураджай зь якой будзе карысны ўсёй грамадзе, хай разьлічвае ён на падтрымку і дапамогу ў цяжкую часіну. А ўсе разам, калі прыйдзе вырашальны момант, мы зможам сабрацца на вялікую Талаку і ўсталяваць жаданы Лад.
Нацыяналізм у розных формах можна выявіць з найдаўнейшых часоў. Гэтаксама як імкненьне да Імпэрыі. Гэтыя дзьве магутныя сілы, здатныя мабілізоўваць волю і высілкі людзей, узаемадзейнічалі, спаборнічалі, варагавалі адна з адной цягам стагодзьдзяў. Вядома, мадэрны нацыяналізм вылучаўся шэрагам рэвалюцыйных рысаў, якія розьняць яго ад таго, што існавала раней.
Клясычны нацыяналізм як у этнічнай, гэтак і ў палітычнай адмене відавочна ўжо вычэрпвае сябе. Ён патрабуе абнаўленьня. Як Сусьвет. Абнаўленьне — гэта ня штучнае вынаходніцтва чагосьці зусім невядомага. Гэта зварот, адкрыцьцё наноў тых першасных прынцыпаў, якія існуюць незалежна ад часу і варункаў.
Аляксей Дзермант (kryviec) — філёзаф, этнакультуроляг. Сфэра навуковых зацікаўленьняў — беларуская і балцкая міталёгія, праблемы этнагенэзу беларусаў, сакральная геаграфія і геапалітыка, звычаёвае права, рытуалы і міталёгія ўлады, палітычная і этнічная гісторыя Беларусі, філязофія традыцыяналізму. Сябар Цэнтру этнакасмалёгіі “KRYŬJA”, укладальнік альманаху “DRUVIS”, рэдактар сайту kryuja.org. |
1. Традыцыя. Гэта ня толькі скарбонка сакральнага, якое праявілася ў нашым Краі ў спрадвечным язычніцтве або ў форме традыцыйных хрысьціянскіх канфэсій, але і гісторыя, мова, усё тое, што зьвязвае духоўнымі повязямі беларусаў з Айчынай і мае сымбалічнае, мэтафізычнае, рэлігійнае вымярэньне.
Апошнім часам у беларускім сеціве адбываюцца гарачыя дыскусіі нацыяналістаў і тых, хто ўважае сябе за літвінаў. Дыскусія гэтая збольшага недарэчная і бясплённая. Замест бясконцых падзелаў і крыўдаў трэба ясна ўсьвядоміць адно: Крывія, Літва, Беларусь — гэта Сьвятая Тройца тутэйшай Традыцыі. У гэткім трывалым ды моцным зьвязе яна ёсьць Дабравешчаньнем для нашай зямлі.
1. Навошта я пішу блог Гэта выдатная магчымасьць выказваць уласныя думкі, абмяркоўваць іх і дыскутаваць. Таксама гэта вельмі зручны сродак пошуку аднадумцаў, проста цікавых людзей і камунікаваньня зь імі. 2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах Магчымасьць апэратыўна атрымліваць цікавую інфармацыю, адсутнасьць цэнзуры і штампаў хваравітай паліткарэктнасьці. 3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах Адсутнасьць культуры дыскусіі і ананімнае хамства. |
3. Айчына. Гэта і месца нараджэньня, і месца, дзе чалавек гадаваўся ды сталеў. Але ня толькі, бо гэта і нешта большае. Бо Айчына прыцягвае і тых беларусаў, якія нарадзіліся ў іншых краях. Айчына большая за Дзяржаву і не зьмяшчаецца толькі ў межах Рэспублікі Беларусь або нават уяўных рубяжах БНР. Асабіста для мяне вялікая Айчына — гэта даўняя Літва, зь якой і нарадзілася сучасная Беларусь, “рэгіён ВКЛ”. Таму пачуваюся як дома ня толькі на Меншчыне, Гарадзеншчыне, Віленшчыне і Полаччыне, але і ў Жамойці ды Валыні. Мая Айчына там, дзе ёсьць знакі вялікалітоўскай культуры і цывілізацыі.
4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць
|