Адзін з арганізатараў акцыі «Стоп-бэнзін» Арцём Шаркоў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі неўзабаве пасьля пачатку акцыі на адной з аўтазалівачных станцый у Менску.
Мерапрыемствы супраць падвышэньня коштаў на паліва праходзяць у 12 гарадах Беларусі, у іх бяруць удзел сотні незадаволеных аўтакіроўцаў. Сёньня ўдзень Арцём Шаркоў быў выкліканы ў міліцыю, дзе яго папярэдзілі пра адказнасьць за парушэньне грамадзкага правапарадку.
Тэлефон Шаркова не адказвае, яго дакладнае месца знаходжаньне пакуль не вядомае.
19:45 Арцём Шаркоў, адзін з арганізатараў акцыі «Стоп-бэнзін», вызвалены зь міліцыі пасьля амаль двухгадзіннага «высьвятленьня асобы». Ён быў затрыманы на адной зь менскіх заправак, дзе дзясяткі абураных аўтааматараў спрабавалі зьвярнуць увагу грамадзкасьці на беспадстаўны, зь іх гледзішча, рост цэнаў на паліва. Удзень Шаркова ўжо выклікалі ў міліцыю, дзе папярэдзілі пра адказнасьць за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі. Мерапрыемствы ў рамках кампаніі «Стоп-бэнзін» сёньня ладзяцца больш, чым у 10 гарадах па ўсёй Беларусі.