Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грыб: “Партнэрства” ў надзеі на эўрапейскія каштоўнасьці“


Мечаслаў Грыб
Мечаслаў Грыб

Экс-старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб вітаў крокі дзейных уладаў у кірунку эўрапейскай інтэграцыі.

“Беларускія ўлады апошнім часам зразумелі, што рабіць стаўку толькі на Ўсход, на Расею — беспэрспэктыўна. Расея памянялася, яе стаўленьне да Беларусі таксама мяняецца. Тыя газавыя войны, якія яна вяла зь Беларусьсю і Ўкраінай, адбіліся даволі нэгатыўна. А калі б Беларусь адмовілася ад „Усходняга партнэрства“, то яна была б вымушаная ісьці толькі ў адным кірунку — да Расеі”.

“Усходняе партнэрства” прапануе пэўныя матэрыяльныя выгоды краінам-удзельніцам. Але спадар Грыб зьвяртае ўвагу і на іншыя магчымасьці:

“Я б хацеў, каб гэта спрыяла прыходу ў Беларусь эўрапейскіх каштоўнасьцяў. Але сёньня на гэта разьлічваць немагчыма, бо ўлада аж шалее, як чуе пра гэта. Пакуль жа ёсьць магчымасьць ісьці на эканамічнае супрацоўніцтва — трэба ісьці. А далей і іншае будзе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG