"Будзе такі ж дакладна фармат, які быў на сустрэчы ў Чарнігаве — двухбаковая сустрэча, а потым сустрэча ў пашыраным складзе. Пасьля гэтага, хутчэй за ўсё, адбудзецца сумесная прэсавая канфэрэнцыя", — сказаў супрацоўнік прэсавай службы Юшчанкі БелаПАН.
Плянуецца, што адной з галоўных тэм перамоў двух прэзыдэнтаў будзе праграма "Усходняе партнэрства", да ўдзелу ў якой запрошаны Беларусь і Украіна.
У прэс-службе прэзыдэнта Беларусі інфармацыю пра заўтрашнюю сустрэчу пакуль не пацьвярджаюць.
Апошні раз Лукашэнка і Юшчанка сустракаліся 20 студзеня ў Чарнігаве (Украіна). Па выніках сустрэчы прэзыдэнтаў быў падпісаны шэраг дакумэнтаў: мэмарандум аб супрацоўніцтве ў энэргетычнай сфэры, консульская канвэнцыя, мэмарандум паміж урадамі і нацбанкамі пра выпрацоўку захадаў па інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ва ўмовах крызісу, міжурадавае пагадненьне пра спрошчаны парадак праезду беларускага ўчастка аўтадарогі Славуціч — Чарнобыльская АЭС работнікамі і транспартнымі сродкамі прадпрыемстваў, якія ажыцьцяўляюць дзейнасьць у зоне адсяленьня, і пратакола да дадзенага пагадненьня.