У амбасадзе Ўкраіны ў Беларусі на маё пытаньне, наколькі верагодная такая сустрэча, адказалі так: "Гэта – праўда, але ня ісьціна".
Віктар Юшчанка і Аляксандар Лукашэнка ўжо сустракаліся сёлета. 20 студзеня адбылася іх сустрэча ва ўкраінскім Чарнігаве. Раней Аляксандар Лукашэнка меў даволі частыя сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Леанідам Кучмам. Зь Віктарам Юшчанкам ён сустракаўся падчас самітаў СНД.