У Ватыкане ён меў аўдыенцыю ў папы рымскага Бэнэдыкта XVI, правёў перамовы зь дзяржаўным сакратаром Сьвятога Пасаду кардыналам Тарчызіё Бэртонэ. Заплянаваная таксама нефармальная сустрэча Лукашэнкі з уладамі Італіі — увечары беларускі кіраўнік запрошаны на вячэру з удзелам прэм’ер-міністра Сыльвіё Бэрлюсконі й міністра замежных спраў Франка Фратыні. Аляксандар Лукашэнка наведвае Рым разам са сваім малодшым сынам Міколам.
Аўдыенцыя Аляксандра Лукашэнкі ў папы Бэнэдыкта XVI доўжылася паўгадзіны. На ёй беларускі кіраўнік прызнаў, што “сустрэча зацягнулася на доўгія гады”, але ён рады, што яна ўрэшце адбылася.
Пасьля размовы сам-насам з папам Аляксандар Лукашэнка выказаў спадзяваньне, што яго наступная сустрэча з Бэнэдыктам XVI адбудзецца ўжо ў Беларусі, і перадаў пантыфіку запрашэньне прыехаць зь візытам у адказ.
“Калі вы знойдзеце час, мы сустрэнемся на беларускай зямлі. Калі на тое будзе воля Божая”, — адзначыў Лукашэнка, разьвітваючыся з пантыфікам у Апостальскім палацы. З Тарчызіё Бэртонэ Аляксандар Лукашэнка абмеркаваў падрыхтоўку да падпісаньня пагадненьня паміж урадам Беларусі і каталіцкім касьцёлам, аналягічнага таму, якое падпісала праваслаўная царква.
Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Ватыкан адрозьніваўся ад таго, як звычайна прымаюць у Ватыкане іншых кіраўнікоў дзяржаў, зазначыў “Свабодзе” кіраўнік беларускай службы Радыё Ватыкана Клаўдзій Рабінэ. Нават пра сам прыезд афіцыйна пацьвердзілі ў апошні момант:
“Гэта не дзяржаўны візыт, гэта рабочы візыт кіраўніка дзяржавы, якая мае са Сьвятым Пасадам, з Ватыканам, нармальныя дыпляматычныя адносіны. Калі кіраўнік дзяржавы просіць, каб яго прынялі, то канечне, гэта трэба рабіць, нават калі й ня вельмі хочуць”.
У візыце бралі ўдзел міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў, амбасадар пры Сьвятым Пасадзе Сяргей Алейнік і малодшы сын Лукашэнкі Мікалай. Усе яны былі прадстаўленыя папу рымскаму. Аляксандар Лукашэнка падарыў папу ікону, Мікола — расейскамоўны буквар, каб папа для прыезду ў Беларусь вывучыў расейскую мову. Папа ў адказ падараваў памятны мэдаль.
Прэсавая служба Ватыкану паведаміла па выніках аўдыенцыі, што сустрэча папы Бэнэдыкта XVI і Аляксандра Лукашэнкі адбылася ў “пазытыўнай атмасфэры”. У часе яе былі разгледжаныя пытаньні, зьвязаныя зь міжканфэсійным і культурным дыялёгам, а таксама зь некаторымі ўнутранымі праблемамі ў краіне — у тым ліку пра стан каталіцкай царквы ў Беларусі і пэрспэктывы супрацоўніцтва паміж бакамі.
На думку кіраўніка беларускай службы Радыё Ватыкана Клаўдзія Рабінэ, сустрэча карысная перш за ўсё для Аляксандра Лукашэнкі, і то з палітычных прычын:
“Думаю, што хутчэй гэта прэзыдэнт Лукашэнка шукае для сябе магчымасьцяў, каб вярнуцца ў Эўропу. Гэта ня першая ягоная спроба зрабіць такое вяртаньне праз Ватыкан. Такое рабілася яшчэ ў часы Яна Паўла II”.
Дырэктар беларускай службы Радыё Ватыкана Клаўдзій Рабінэ зазначыў, што пасьля Аляксандра Лукашэнкі папа рымскі прыняў ангельскага прынца Чарлза, і пра гэты візыт італійскія СМІ пісалі болей, чым пра прыезд беларускага кіраўніка.
У дзень прыезду Аляксандра Лукашэнкі ў Рым у газэце Corriere della Sera быў апублікаваны адкрыты ліст італьянскага міністра замежных спраў Франка Фратыні на адрас беларускага кіраўніка.
Урад Італіі заклікае прэзыдэнта Лукашэнку “паважаць правы і асноўныя свабоды беларускіх грамадзянаў”. У Рыме выказалі спадзеў, што візыт беларускага кіраўніка ў Італію будзе садзейнічаць сумесным намаганьням у справе набліжэньня Беларусі да дэмакратычных стандартаў і эўрапейскіх каштоўнасьцяў, падкрэсьліў у сваім звароце да Аляксандра Лукашэнкі міністар Фратыні.
Аўдыенцыя Аляксандра Лукашэнкі ў папы Бэнэдыкта XVI доўжылася паўгадзіны. На ёй беларускі кіраўнік прызнаў, што “сустрэча зацягнулася на доўгія гады”, але ён рады, што яна ўрэшце адбылася.
Пасьля размовы сам-насам з папам Аляксандар Лукашэнка выказаў спадзяваньне, што яго наступная сустрэча з Бэнэдыктам XVI адбудзецца ўжо ў Беларусі, і перадаў пантыфіку запрашэньне прыехаць зь візытам у адказ.
Калі вы знойдзеце час, мы сустрэнемся на беларускай зямлі. Калі на тое будзе воля Божая.
Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Ватыкан адрозьніваўся ад таго, як звычайна прымаюць у Ватыкане іншых кіраўнікоў дзяржаў, зазначыў “Свабодзе” кіраўнік беларускай службы Радыё Ватыкана Клаўдзій Рабінэ. Нават пра сам прыезд афіцыйна пацьвердзілі ў апошні момант:
“Гэта не дзяржаўны візыт, гэта рабочы візыт кіраўніка дзяржавы, якая мае са Сьвятым Пасадам, з Ватыканам, нармальныя дыпляматычныя адносіны. Калі кіраўнік дзяржавы просіць, каб яго прынялі, то канечне, гэта трэба рабіць, нават калі й ня вельмі хочуць”.
У візыце бралі ўдзел міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў, амбасадар пры Сьвятым Пасадзе Сяргей Алейнік і малодшы сын Лукашэнкі Мікалай. Усе яны былі прадстаўленыя папу рымскаму. Аляксандар Лукашэнка падарыў папу ікону, Мікола — расейскамоўны буквар, каб папа для прыезду ў Беларусь вывучыў расейскую мову. Папа ў адказ падараваў памятны мэдаль.
Прэсавая служба Ватыкану паведаміла па выніках аўдыенцыі, што сустрэча папы Бэнэдыкта XVI і Аляксандра Лукашэнкі адбылася ў “пазытыўнай атмасфэры”. У часе яе былі разгледжаныя пытаньні, зьвязаныя зь міжканфэсійным і культурным дыялёгам, а таксама зь некаторымі ўнутранымі праблемамі ў краіне — у тым ліку пра стан каталіцкай царквы ў Беларусі і пэрспэктывы супрацоўніцтва паміж бакамі.
Гэта ня першая спроба Лукашэнкі вярнуцца ў Эўропу праз Ватыкан.