Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвіны грып шырыцца на амэрыканскім кантынэнце


Ува ўсім сьвеце робяцца захады для барацьбы з пашырэньнем сьвінога грыпу, ад якога ў Мэксыцы памерлі ўжо больш як 100 чалавек.

У ЗША, дзе пацьверджаныя 20 выпадкаў захворваньня, увялі рэжым надзвычайнай сытуацыі. У шэрагу краінаў уведзеныя дадатковыя праверкі на лётнішчах. У Мэксыцы, дзе колькасьць заражаных сьвіных грыпам перавысіла 1300 чалавек, улады адмяняюць публічныя мерапрыемствы. Пры гэтым мэксыканскі прэзыдэнт Фэліпэ Кальдэрон заявіў, што сытуацыя пад кантролем:

“Гаворка ідзе пра сур’ёзную хваробу, але гэтая хвароба паддаецца вылячэньню, асабліва калі зьвярнуцца па дапамогу своечасова. У Мэксыцы даволі лекаў, каб дапамагчы хворым пры любым разьвіцьці сытуацыі”.

Прынамсі ў некалькіх выпадках заражэньня хваробаю ў Мэксыцы быў выяўлены новы тып штаму H1N1 сьвінога грыпу. Як правіла, гэтая хвароба не перадаецца ад жывёліны чалавеку, аднак паасобныя выпадкі перадачы ўсё ж былі зарэгістраваныя, у асноўным сярод людзей, якія мелі цесны кантакт зь сьвіньнямі.

Вірус сьвінога грыпу распаўсюджваецца паветрана-кропельным шляхам – праз беспасярэдні або апасродкаваны кантакт паміж людзьмі.

Усясьветная арганізацыя аховы здароўя сьцьвярджае, што сьвет падрыхтаваны да барацьбы з пагрозаю пандэміі лепей, чым 5 гадоў назад, калі выбухнула эпідэмія птушынага грыпу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG