Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасланьне Лукашэнкі: ці можна чакаць зьменаў у палітыцы?


Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”, эфір 23 красавіка.

У чацьвер Аляксандар Лукашэнка выступіў з пасланьнем перад Нацыянальным сходам. Як беларускія ўлады зьбіраюцца пераадольваць эканамічны крызіс? Чаму Лукашэнка адрынуў палітычную лібэралізацыю? Якія новыя акцэнты ў замежнай палітыцы?

Удзельнікі: журналіст газэты “Белорусы і рынок” Паўлюк Быкоўскі і палітоляг Уладзімер Падгол.

Валер Карбалевіч
Паўлюк Быкоўскі
Уладзімер Падгол


Галоўны мэсыдж

Валер Карбалевіч: “Сёлетняе пасланьне адрозьніваецца ад мінулагодніх тым, што яно адбываецца ва ўмовах эканамічнага крызісу і паляпшэньня дачыненьняў з ЭЗ. Якое агульнае ўражаньне ад гэтага выступу?”

Паўлюк Быкоўскі: “Шмат якія экспэрты будуць вылічваць, колькі разоў Лукашэнка згадаў Расею, Захад, каб вызначыць нюансы палітыкі. Галоўны мэсэдж Лукашэнка зрабіў напачатку, калі сказаў, што заводы будуць працаваць, рабочыя месцы застануцца”.

Уладзімер Падгол: “Па сутнасьці мы ўбачылі паўтор нарады з урадам. Была апэляцыя да заходніх амбасадараў, Расеі. А да народу Лукашэнка зьвярнуўся з мабілізацыйным заклікам: працаваць суткамі, а хто ня хоча працаваць — звальняць”.

Эканамічны крызіс

Карбалевіч: “А як Беларусь зьбіраецца пераадольваць эканамічны крызіс?”

Быкоўскі: “Найперш трэба зазначыць, што Лукашэнка ўсё яшчэ не прызнае наяўнасьць крызісу ў Беларусі, ён сказаў, што ў нас крызісу няма, крызіс толькі за межамі.
Уладаў як такіх у пасланьні няма. Там ёсьць адзін чалавек. Усе астатнія — статысты.
Але Лукашэнка не згадаў самага галоўнага сродку, які прымяняюць улады. Таго, што яны бяруць шмат крэдытаў”.

Карбалевіч: “Складваецца ўражаньне, што беларускае кіраўніцтва ня бачыць у крызісе вялікай небясьпекі. Ці добра хаваюць гэта?”

Падгол: “Найперш, хачу адзначыць, што ўладаў як такіх у пасланьні няма. Там ёсьць адзін чалавек. Усе астатнія — статысты. Думаю, чыноўнікі напужаны крызісам страшна. Яны сядзяць апусьціўшы галовы. Бо баяцца страціць пасады”.

Лібэралізацыя

Карбалевіч: “Цікава, што пытаньні эканамічнай лібэралізацыі былі згаданыя коратка і, прычым, далёка не на першым месцы. Але Лукашэнка акцэнтаваў увагу, што лібэралізацыя не распаўсюджваецца на палітычнае жыцьцё. І ня варта спадзявацца, што дыялёг з ЭЗ створыць умовы для палітычных зьменаў”.

Быкоўскі: “Пра эканамічную лібэралізацыю Лукашэнка шмат казаў у мінулым пасланьні год таму. Улады ідуць на яе таму, што гэтага патрабуе Міжнародны валютны фонд, гэта ўмова выдзяленьня крэдыту. Але МВФ ня можа патрабаваць палітычнай лібэралізацыі.

Улады ўсё ж пайшлі насустрач ЭЗ і зьнялі найбольш вострыя пытаньні ў палітычнай сфэры, якія тычыліся палітзьняволеных, некаторых СМІ. Цяпер
Па сутнасьці Лукашэнка дэкляраваў, што ня будзе ніякай і эканамічнай лібэралізацыі.
Лукашэнка расставіў кропкі над “і”: вось гэта мы робім, а гэта ня робім“.

Падгол: “Па сутнасьці Лукашэнка дэкляраваў, што ня будзе ніякай і эканамічнай лібэралізацыі. Ён сказаў, што гэта не аднамомантны акт, гэта паступовы працэс. А вось нейкія „махляры, адшчэпкі, адмарозкі“ зразумелі гэта так: што хачу, тое і варачу. Але такога ня будзе. А вось палітычнай лібэралізацыі ў нас дастаткова, лічыць Лукашэнка. Яе ня менш, чым на Захадзе. Усё, кропка”.

Карбалевіч: “Падводзячы вынікі гэтага сюжэту, Лукашэнка сказаў: “Паўзучая контрарэвалюцыя ў Беларусі ня пройдзе”.

Замежная палітыка


Карбалевіч: “Якія цікавыя моманты замежнай палітыкі былі ў пасланьні?”

Быкоўскі: “Лукашэнка пацьвердзіў шматвэктарнасьць замежнай палітыкі Беларусі. І цяпер гэты тэзіс супадае з рэальнасьцю. Але пакуль нельга сказаць, што заходні і ўсходні вэктары ўраўнаважыліся, усё ж арыентацыя на Расею пераважае. Лукашэнка не пацьвердзіў і не адмовіў, што ён едзе ў Прагу. У гэтым пытаньні інтрыга засталася”.

Падгол: “Лукашэнка зазначыў, што ягоная палітыка ў кірунку ЭЗ была правільная. А вось Захад памыляўся ў сваёй палітыцы адносна Беларусі, ладзіў ціск, санкцыі. Гэтая палітыка правалілася. Цяпер заходнія палітыкі выправіліся, пайшлі насустрач Менску. Але ўмяшаньня ва ўнутраную палітыку ён не дапусьціць”.

Заяўкі на прэзыдэнцкія выбары?

Карбалевіч: “Галоўная выснова выступу: нашая палітыка ва ўсім была правільная. І ў эканоміцы (увесь сьвет бярэ прыклад зь Беларусі), і ў дачыненьнях з Захадам, і нават прэзыдэнцкія дырэктывы былі правільныя. Гэта азначае, што трэба такую палітыку і працягваць. А гэта можа рабіць толькі Лукашэнка. Вам не падалося, што тут былі заяўкі на прэзыдэнцкія выбары ў наступным годзе?”

Быкоўскі: “
Абсалютна кожны выступ Лукашэнкі — гэта перадвыбарчы выступ.
Я так ня думаю. Але Лукашэнка спрабаваў захаваць твар пры тым, што пайшоў на пэўныя саступкі ЭЗ. Упершыню быў станоўча згаданы адзін зь лідэраў апазыцыі Мілінкевіч. Гэта дзеля таго, каб падзяліць апазыцыю, паказаць Эўропе, што ў нас ёсьць апазыцыя, грамадзянская супольнасьць (праўда, ён разумее пад гэтым словам іншае, чым агульнапрынята). Можа, заходнія дыпляматы гэта і пачуюць”.

Падгол: “Абсалютна кожны выступ Лукашэнкі — гэта перадвыбарчы выступ. Ён сам стварае сабе ворагаў і перамагае іх. Гэта апазыцыя — „ворагі народу“. Захад — вораг, бо хоча яго скінуць з дапамогай праграмы „Ўсходняе партнэрства“. Расейскія журналісты — ворагі. Так ён па цаглінцы мацуе свой рэйтынг”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG