Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскі сэнатар: Мы не павінны даць яму пакінуць самалёт


Vlastimil Sehnal
Vlastimil Sehnal
Кіраўнік камісіі чэскага Сэнату па падтрымцы дэмакратыі ў сьвеце Ўласьціміл Сэгнал (Vlastimil Sehnal) выступіў сёньня супраць прыезду беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі ў Прагу.

Пазыцыю Сэгнала падтрымалі і іншыя сябры камісіі. Яны выказалі сваю рэзкую нязгоду ў сувязі з запрашэньнем Лукашэнкі міністрам Карэлам Шварцэнбэргам.

Паводле Сэгнала, чэхі вітаюць праграму “Усходняе партнэрства” ды іншыя намаганьні ЭЗ па стрымліваньні расейскага ўплыву на суседнія зь ёй постсавецкія краіны, уключна зь Беларусьсю.

Аднак, адзначыў палітык, ягоная камісія валодае шматлікімі фактамі перасьледу апанэнтаў Лукашэнкі.

“Яшчэ не настаў час, каб Лукашэнка мог гуляць па вуліцах Прагі”, — лічыць сэнатар і дадае:

“Мы проста не павінны дазволіць яму пакінуць самалёт”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG