Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў, які знаходзіцца зь візытам у Латвіі, сёньня пацьвердзіў, што Аляксандар Лукашэнка будзе прысутнічаць на саміце Эўразьвязу ў Празе. Ён зьбіраецца ў сталіцу Чэхіі разам зь іншымі кіраўнікамі постсавецкіх краін — удзельніц праграмы “Ўсходняе партнэрства”.
Першы намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі перакананы: рашэньне пра тое, ехаць Лукашэнку ў Чэхію ці не, прымалася ня ім, а ў Маскве:
“Ёсьць такія несумяшчальныя рэчы: напрыклад, „гарачы сьнег“, альбо „безалькагольная гарэлка“, альбо яшчэ нешта падобнае. Гэта тое ж самае, як лічыць, што Аляксандар Лукашэнка самастойна прымае рашэньні ў зьнешняй дзейнасьці. Час ад часу ён паўтарае, што ў нас з Расеяй адзіная абаронная прастора, што адзіная зьнешняя дзейнасьць. Праводзяцца пастаянна супольныя калегіі міністэрстваў абароны, замежных спраў. Але роля Лукашэнкі тут чыста службовая. Ён выконвае тое, што загадвае Масква, што загадвае Лубянка. І тут няма ніякага сакрэту. Ён адпаведна атрымлівае інструкцыі. І едзе выконваць тую ролю, якая яму Масквою адведзена”.