Пра гэта сёньня на брыфінгу паведаміў прэсавы сакратар беларускага МЗС Андрэй Папоў.
“Цяпер бакі працуюць над новымі датамі візыту спадарыні Фэрэра-Вальднэр у Беларусь”, — сказаў А.Папоў.
Раней спадарыня Вальднэр плянавала прыехаць у Менск 12 сакавіка, сустрэцца з А.Лукашэнкам, зь міністрам замежных спраў С.Мартынавым, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці і апазыцыйнымі палітыкамі ды зробіць публічны выступ у гатэлі “Эўропа”. Аднак МЗС Беларусі паведаміла, што візыт пераносіцца на сярэдзіну красавіка.
Тады афіцыйнай прычынай пераносу візыту Камісія ЭЗ называла “перагружаны графік эўракамісара”. Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі ў Страсбуры спадарыня Вальднэр заявіла пра неабходнасьць дадатковай прапрацоўкі беларускага пытаньня.