Камэнтуючы вынікі так званай беларускай дыскусіі на апошняй нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў ЭЗ у Глыбока над Вэлтавай, дзе, сярод іншага, абмяркоўвалася пытаньне адносна запрашэньня прэзыдэнта Лукашэнкі на травеньскі саміт у Прагу, эўракамісар Бэніта Фэрэра-Вальднэр заявіла:
“Абмеркаваньне толькі пачалося. І гэта ўсё даволі няпростае рашэньне”.
Паводле эўракамісара, кантакты паміж Менскам і Брусэлем будуць працягвацца. Фэрэра-Вальднэр таксама адзначыла, што ЭЗ і Беларусь плянуюць правесьці ў красавіку першы раўнд перамоваў па правах чалавека. Чакаецца, што цягам бліжэйшых тыдняў Менск наведае дэлегацыя Эўрапарлямэнту. Што да ўключэньня Аляксандра Лукашэнкі ў сьпіс запрошаных на саміт, дзе будзе прэзэнтавацца праграма “Ўсходняе партнэрства”, то гэтага эўракамісар, паводле яе словаў, чакае незадоўга да саміту.
Як паведамляюць эўрапейскія выданьні, праўдападобна, што дыскусія вакол беларускага кіраўніка “расколвае ЭЗ”.
Насуперак ціску з боку шэрагу эўрапейскіх краін, Галяндыя прынцыпова працягвае стаяць на сваёй пазыцыі: “Калі краіны “Ўсходняга партнэрства” хочуць паўнапраўных і партнэрскіх дачыненьняў з ЭЗ, то хай паважаюць нашы каштоўнасьці, то бок дэмакратыю і правы чалавека”, — заявіў галяндзкі міністар Максім Фэрхагэн. Ён таксама заявіў, што Нідэрлянды і надалей будуць крытыкаваць Лукашэнку, нават калі той апынецца ў Празе.
Пра сваю заклапочанасьць сытуацыяй заявіў таксама і кіраўнік МЗС Швэцыі Карл Більт.