Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэрэра-Вальднэр: Запрашаць Лукашэнку яшчэ зарана


27 сакавіка міністры замежных справаў Эўразьвязу пачалі двухдзённую нефармальную сустрэчу ў замку Глубока над Влтавай у паўднёвай Чэхіі, доме продкаў чэскага міністра замежных справаў Карэла Шварцэнбэрга.

У гэтых нефармальных абставінах міністры абмяркоўваюць перш за ўсё пэрспэктывы пашырэньня Эўразьвязу на шэсьць балканскіх краінаў — Альбанію, Босьнію і Герцагавіну, Македонію, Чарнагорыю, Сэрбію і Харватыю. Другое важнае пытаньне — запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі на саміт Эўразьвязу ў Празе 7 траўня, калі адбудзецца афіцыйная інаўгурацыя Ўсходняга партнэрства..

Пасьля першага дня сустрэчы Шварцэнбэрг сказаў журналістам, што сёньня міністры Эўразьвязу яшчэ ня вырашылі, запрашаць Лукашэнку ці не.

Пазыцыю Эўрапейскай камісіі наконт запрашэньня Лукашэнкі на саміт агучыла Бэніта Фэрэра-Вальднэр, эўракамісар па зьнешніх сувязях, якая перад нефармальнай сустрэчай міністраў у чэскім замку сказала журналістам, што запрааць Лукашэнку ўжо сёньня было б зарана.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG