Учора ў Лёндане лідэры “Вялікай дваццаткі” (G20) дамовіліся пра беспрэцэдэнтныя крокі дзеля ўратаваньня сусьветнай эканомікі. Яны пагадзіліся цягам 1,5 года выдаткаваць 5 трыльёнаў даляраў на вырашэньне эканамічных праблемаў. Пры гэтым пятая частка сумы будзе акумуляваная ў Міжнародным валютным фондзе (МВФ). Як адаб’ецца рашэньне на аздараўленьні сусьветнай эканомікі? Ці варта чакаць крэдытнай дапамогі Беларусі?
На тле сур’ёзных палітычных супярэчнасьцяў удзельнікі саміту дасягнулі кансэнсусу па прынцыповай рэформе сусьветнай фінансавай сыстэмы. Вызначаныя асноўныя моманты выхаду з глябальнага крызісу:
Такія крокі, на думку прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Гордана Браўна, паскораць аднаўленьне сусьветнай эканомікі. Але, як кажа фінансавы аналітык Сяргей Чалы, у цэлым саміт дваццаткі не прынёс ніякага плёну:
“Рэальна, калі адкінуць усю слоўную мішуру, то ў прынцыпе саміт правальны. Таму што гэтыя 5 трыльёнаў, агульна кажучы, — грошы ня новыя. Гэта тое, што закладзена ў пакетах стымуляваньня, у бюджэтах краінаў, якія бралі там удзел. Таму нічога новага там прапанавана не было. Гэта раз.
Па-другое, адчуваньне поўнага дэжа-вю ў тым сэнсе, што гэты саміт вельмі нагадвае саміт 1931 году ў Лёндане, якія выявіўся такім жа правальным у часы Вялікай дэпрэсіі — калі краіны дакладна гэтак жа не змаглі скаардынаваць сваю палітыку ў барацьбе з агульным крызісам.
Па сутнасьці, гаворка ідзе пра што? Па сутнасьці, амэрыканцы з брытанцамі прапаноўвалі сапраўды сур’ёзныя захады бюджэтнага стымуляваньня эканомік, а эўрапейцы — Мэркель і Сарказі — усё гэта тарпэдавалі. Пры гэтым зь незразумелай злараднасьцю: маўляў, вось як здорава, што цярпіць крах англасаксонская мадэль капіталізму. Радасьць такая зусім незразумелая“.
Між тым Сяргей Чалы лічыць, што станоўчы момант саміту G20 — спрашчэньне доступу да крэдытных рэсурсаў МВФ, з чаго можа скарыстаць і Беларусь. Колішні кіраўнік Беларускай фондавай біржы, эканаміст Валеры Кругавы, які з прычыны палітычнага перасьледу зьехаў зь Беларусі ў Польшчу, згодны, што Беларусь мае шанец скарыстаць міжнародную дапамогу, аднак наўрад ці гэта здарыцца сёлета:
“Можа, канечне, прыйсьці дапамога. Проста павялічацца аб’ёмы рэсурсаў МВФ. А рэсурсы МФВ увогуле прадугледжаныя для краінаў, якія разьвіваюцца, для дзяржаваў, якія трапілі ў складанае становішча. ЗША і Японія не крэдытуюцца коштам сродкаў МВФ. Таму натуральна, што Беларусь будзе ў ліку патэнцыйных прэтэндэнтаў. А вось ці дастанецца штосьці Беларусі з павялічаных фондаў МВФ? Напэўна, сёлета не перападзе нічога. Разумееце, ёсьць працэдура. Вось яны прынялі рашэньне, але гэта палітычнае рашэньне. Яно павінна быць яшчэ адпрацавана тэхнічна. На гэта пойдуць месяцы. Потым пачнуць з „донараў“ зьбіраць грошы. Дай Божа, каб гэтыя грошы, пра якія яны заявілі, сабралі да канца году. І толькі потым пачнецца раздача. Цалкам зразумела, што Беларусь стаіць у якойсьці чарзе, але не на самым першым месцы. У кожным разе давядзецца пачакаць. Але дачакаюцца”.
Аналітыкаў па-ранейшаму хвалюе пытаньне: ці створаны сусьветны крызіс намаганьнямі спэкулянтаў, альбо гэта вынік эканамічнай палітыкі найбольш разьвітых краінаў сьвету? Доктар эканамічных навук Генадзь Лыч уважае, што да крызісу спрычыніўся перадусім падзел уласнасьці. Аднак ад пачатку пра такія наступствы гульцы сусьветнага рынку маглі і не здагадвацца:
“Крызіс ёсьць што? Крызіс — гэта пераразьмеркаваньне ўласнасьці, у дадзеным выпадку — у сусьветным маштабе. А гэта значыць, перасьледуюцца пэўныя інтарэсы — асабістыя, эгаістычныя. І транснацыянальныя карпарацыі, якія сталі глябальнымі, яны ж могуць уплываць на эканоміку вельмі адчувальна. У сувязі з тым, што нацыянальная дзяржава ўжо страціла шмат якія рычагі кіраваньня эканомікай, яны выйшлі з-пад яе ўлады. Так што гэты крызіс спароджаны ў пэўным сэнсе яшчэ тым, што вось гэтыя вядучыя эканамічныя гульцы выйшлі з-пад кантролю нацыянальных дзяржаваў. Таму, можа, яны й ня думалі, магчыма, і ня мелі такіх стратэгічных плянаў, каб замуціць так моцна ваду. А проста здабывалі свой прыбытак, заграбалі як мага большым шуфлем, асабліва ня думаючы, чым гэта скончыцца заўтра. Магчыма, і так. Але ня выключана, што былі і стратэгічныя пляны, падступныя”.
У прагнозе фонду прагназаваньня МВФ падзеньне глябальнага валавога ўнутранага прадукту ў 2009 годзе складзе 0,5%. Аднак пры пэўных высілках аднаўленьне эканомікі можа скласьці ў 2010 годзе 3%. Найперш такія захады могуць мець плён дзякуючы намаганьням “Вялікай дваццаткі”, якую цяпер складаюць Аўстралія, Аргентына, Бразылія, Вялікая Брытанія, Індыя, Інданэзія, Італія, Канада, Кітай, Карэя, Мэксыка, Расея, Саудаўская Арабія, ЗША, Турэччына, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Японія, а таксама індустрыяльна разьвітыя краіны Эўразьвязу.
На тле сур’ёзных палітычных супярэчнасьцяў удзельнікі саміту дасягнулі кансэнсусу па прынцыповай рэформе сусьветнай фінансавай сыстэмы. Вызначаныя асноўныя моманты выхаду з глябальнага крызісу:
- павелічэньне рэсурсаў МВФ, каб выдзяляць сродкі краінам, якія найбольш пацярпелі ад крызісу;
- барацьба з афшорнымі зонамі;
- рэгуляваньне бонусных выплат мэнэджмэнту кампаній і банкаў;
- нацыянальныя пакеты каньюнктурных захадаў;
- жорсткі кантроль за фінансавымі рынкамі;
- забесьпячэньне ўстойлівасьці нацыянальных эканомік.
Такія крокі, на думку прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Гордана Браўна, паскораць аднаўленьне сусьветнай эканомікі. Але, як кажа фінансавы аналітык Сяргей Чалы, у цэлым саміт дваццаткі не прынёс ніякага плёну:
“Рэальна, калі адкінуць усю слоўную мішуру, то ў прынцыпе саміт правальны. Таму што гэтыя 5 трыльёнаў, агульна кажучы, — грошы ня новыя. Гэта тое, што закладзена ў пакетах стымуляваньня, у бюджэтах краінаў, якія бралі там удзел. Таму нічога новага там прапанавана не было. Гэта раз.
Па-другое, адчуваньне поўнага дэжа-вю ў тым сэнсе, што гэты саміт вельмі нагадвае саміт 1931 году ў Лёндане, якія выявіўся такім жа правальным у часы Вялікай дэпрэсіі — калі краіны дакладна гэтак жа не змаглі скаардынаваць сваю палітыку ў барацьбе з агульным крызісам.
Па сутнасьці, гаворка ідзе пра што? Па сутнасьці, амэрыканцы з брытанцамі прапаноўвалі сапраўды сур’ёзныя захады бюджэтнага стымуляваньня эканомік, а эўрапейцы — Мэркель і Сарказі — усё гэта тарпэдавалі. Пры гэтым зь незразумелай злараднасьцю: маўляў, вось як здорава, што цярпіць крах англасаксонская мадэль капіталізму. Радасьць такая зусім незразумелая“.
Станоўчы момант саміту G20 — спрашчэньне доступу да крэдытных рэсурсаў МВФ, з чаго можа скарыстаць і Беларусь.
“Можа, канечне, прыйсьці дапамога. Проста павялічацца аб’ёмы рэсурсаў МВФ. А рэсурсы МФВ увогуле прадугледжаныя для краінаў, якія разьвіваюцца, для дзяржаваў, якія трапілі ў складанае становішча. ЗША і Японія не крэдытуюцца коштам сродкаў МВФ. Таму натуральна, што Беларусь будзе ў ліку патэнцыйных прэтэндэнтаў. А вось ці дастанецца штосьці Беларусі з павялічаных фондаў МВФ? Напэўна, сёлета не перападзе нічога. Разумееце, ёсьць працэдура. Вось яны прынялі рашэньне, але гэта палітычнае рашэньне. Яно павінна быць яшчэ адпрацавана тэхнічна. На гэта пойдуць месяцы. Потым пачнуць з „донараў“ зьбіраць грошы. Дай Божа, каб гэтыя грошы, пра якія яны заявілі, сабралі да канца году. І толькі потым пачнецца раздача. Цалкам зразумела, што Беларусь стаіць у якойсьці чарзе, але не на самым першым месцы. У кожным разе давядзецца пачакаць. Але дачакаюцца”.
Крызіс — гэта пераразьмеркаваньне ўласнасьці, у дадзеным выпадку — у сусьветным маштабе. А гэта значыць, перасьледуюцца пэўныя інтарэсы.