Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт заступіўся за Франака Вячорку


Франак Вячорка
Франак Вячорка

У часе галасаваньня ў Эўрапарлямэнце па беларускім пытаньні было ўхвалена некалькі вусных паправак, якія падтрымалі асуджаных па “справе 14” і гвалтоўна забраных у войска апазыцыянэраў.

Дэпутат ад Польшчы Яцэк Пратасевіч на просьбу А. Мілінкевіча і Amnesty International унёс папраўку, якая патрабуе ад уладаў Беларусі не толькі выпусьціць нядаўна арыштаваных палітвязьняў, але і перагледзець прысуды па так званай “справе 14” – 11 удзельнікам дэманстрацыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску ў студзені 2008 году.

Дэпутат ад Літвы Вітаўтас Ландзбергіс прапанаваў калегам заступіцца за трох актывістаў беларускай апазыцыі, якія гвалтам былі забраныя да войска:

“Адзін зь іх зьяўляецца сынам кіраўніка апазыцыі. Гэта варта прыраўнаць да захопу дзяржавай закладнікаў – бярэм у войска твайго сына, бо ты ў апазыцыі, і зь ім можа нешта там здарыцца. Такая папраўка запэўніла б бясьпеку тым асобам, якія былі прымусова ўзятыя ў войска”,-- зазначыў спадар Ландзбергіс.

Папраўка Ландзбергіса была ўхваленая. Як і іншая – аб патрабаваньні да афіцыйнага Менску гарантыяў свабоднай дзейнасьці для ЭГУ, калі ўнівэрсытэт вернецца зь Літвы ў Беларусь. Апрача таго Вітаўтас Ландзбергіс зьвярнуў увагу на пляны беларускага ўраду пабудовы АЭС на мяжы з Эўразьвязам. Гэтая папраўка была ўлічаная ў прэамбуле рэзалюцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG