Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпіс чаканьняў Эўрапэйскага парлямэнту


На канфэрэнцыі "Дарожная мара для Беларусі" сёньня выступіў прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Ганс-Герт Пётэрынг. Карэспандэнт “Свабоды” Ульрых Шпэк падае асноўныя моманты яго выступу, а таксама некаторыя дэталі.


Ульрых Шпэк:
Прэзыдэнт Пётэрынг сёньня адзначыў, што Эўрапарлямэнт падтрымлівае новую палітыку Эўрапейскага Зьвязу, Эўрапейскай камісіі адносна запрашэньня і канца ізаляцыі Беларусі , але не без умоваў. Парлямэнт убачыў некаторыя крокі Беларусі ў спраўным накірунку : у якасьці прыкладаў называлася рэгістрацыя руху Аляксандра Мілінкевіча “За свабоду”, дазвол на распаўсюд дзьвюх незалежных газэт. Гэта называюць кліматам надзеі. Пётэрынг сказаў, што, паводле яго перакананьня, аднойчы Беларусь будзе цешыцца са свабоды і дэмакратыі, і што Эўрапарлямэнт падтрымліваў і будзе працягваць падтрымліваць тых, хто працуе для незалежных мэдыяў, актывістаў грамадзянскай супольнасьці , дэмакратычнага руху.

Увогуле тут у Брусэлі прыходзяць да меркаваньня, што палітыка ізаляцыі , санкцыяў і візавых забаронаў не прывяла да нейкіх адчувальных вынікаў, і цяпер ЭЗ спрабуе новую тактыку запрашэньня да каапэрацыі. У чацьвер у Эўрапэйскім парлямэнце павінна адбыцца галасаваньне па рэзалюцыі ў беларускім пытаньні. Сярод іншага ў праекце адзначаецца, што Беларусь павінна паказаць істотны прагрэс у многіх сфэрах -- гэта выбарчае заканадаўства, роўныя правы для выхаду ўсіх выданьняў, свабода сходаў і аб'яднаньняў, сканчэньне практыкі палітычна матываваных звальненьняў з працы і ўнівэрсытэтаў. Гэты сьпіс зьяўляецца свайго роду сьпісам чаканьняў Эўрапэйскага парлямэнту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG