Лідэр Руху "За Свабоду" Аляксандар Мілінкевіч, які выступаў на канфэрэнцыі, зноў казаў пра неабходнасьць спрашчэньня для беларусаў атрыманьня шэнгенскіх візаў і іх большую даступнасьць:
“Мы можам многа гаварыць пра тое, што Эўропа адкрылася для Беларусі, але ў нас візы для паездкі ў краіны Заходняй Эўропы значна даражэйшыя чым для грамадзян Расеі і Украіны. Мы мусім зрабіць усё, каб візы былі таньнейшымі, а з часам і бясплатнымі, каб сапраўды адкрыць Эўропу для беларусаў”.