Івана адлічылі са школы напярэдадні апошняга экзамэну. І цяпер не дадуць магчымасьці здаць гэты экзамэн, каб атрымаць атэстат аб сярэдняй адукацыі.
Раней вайсковае кіраўніцтва абяцала адпусьціць у чэрвені хлопца на тры дні ў Салігорск. Аднак цяпер прадстаўнікі генштабу пішуць, што "прадставіць магчымасьць удзелу ў здачы іспытаў за курс сярэдняй школы на пэрыяд з 1 па 12 чэрвен, вайскоўцу тэрміновай вайсковай службы радавому Івану Шылу ў адпаведнасьці з заканадаўствам не прадстаўляецца магчымым."
Івана Шылу, як і іншых моладзевых актывістаў, гвалтоўна прызвалі ў войска. Служыць Іван Шыла ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласьці ў 29-й ракетна-зэнітнай брыгадзе. Падчас гвалтоўнага прызыву хлопец прастудзіўся й дагэтуль яго не далі рады вылечыць.
У частцы пасьля прыняцьця прысягі ён трапіў у шпіталь. Ангіна дала ўскладненьне — атыт. Але хлопца не адвезьлі ў Менск, а лячылі пігулкамі.