Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І.Сурвіла: “Відаць, шмат паабяцала Расея Лукашэнку”


Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла пракамэнтавала звальненьне выкладчыцы Марыяны Грузьдзіловіч.

Марыяна Грузьдзіловіч была звольненая кіраўніцтвам адукацыйнага цэнтру SOL Minsk за тое, што распавяла вучням праўду пра сьвяткаваньне Дня волі.

Сурвіла: “ Першая рэакцыя мая на звальненьне настаўніцы Грузьдзіловіч -- страшэнная крыўда і сорам, што гэта адбываецца ў Беларусі. Паводзіны Лукашэнкі і яго паплечнікаў (і ня толькі іх, маю на ўвазе бацькоў вучняў спадарыні Грузьдзіловіч), -- паводзіны гэтыя да той ступені дзікія, што мне сорамна за іх і за людзей, што ім спрыяюць. Сорамна, што яны называюць сябе грамадзянамі Беларусі, што выкарыстоўваюць для сваіх інтарэсаў, варожых інтарэсаў, наш прыгожы край. Што гэтым здраднікам дазволена гэта рабіць, калі герояў і патрыётаў зьбіваюць і над імі зьдзекуюцца.

Відаць, шмат паабяцала Расея Лукашэнку, калі ён дазваляе сабе паказаць сьвету найбольш хамскія свае рысы.

Спадарыні Грузьдзіловіч з глыбіні сэрца дзякуй за тое, што не прапусьціла такой абразы свайго народу. Віншую яе, і выказваю перакананьне, што так яно заўсёды ня можа быць, што наш ціхі і ветлы край адродзіцца, і што зойме тое месца паміж цывілізаванымі народамі сьвету, у якім яму Лукашэнка адмаўляе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG