Цягам двух дзён 30 нямецкіх бізнэсоўцаў будуць мець перамовы з прадстаўнікамі беларускага бізнэсу, зь якімі саксонскія фірмы хочуць у далейшым супрацоўнічаць шчыльней. Як падае нямецкае інфармацыйнае агенцтва DPA, найважнейшыя сустрэчы заплянаваныя на БелАЗе і Менскім трактарным заводзе.
Экспартны аб’ём у саксонска-беларускім зьнешнім гандлі летась у параўнаньні з 2007 годам павялічыўся на 160%.