Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня – Усясьветны дзень барацьбы з сухотамі


Больш за 200 мільёнаў чалавек у сьвеце памерлі ад сухотаў за апошнія 127 гадоў. У Беларусі на ўліку стаіць больш за 13 тысяч хворых на сухоты. У краіне працягваецца інфармацыйная кампанія “Я магу спыніць тубэркулёз”, дзейнічае Дзяржпраграма па барацьбе з сухотамі, яе падтрымлівае Глябальны фонд для барацьбы са СНІДам, тубэркулёзам і малярыяй. Адным з рассаднікаў тубэркулёзу ў краіне зьяўляюцца ўстановы пэнітэнцыярнай сыстэмы.


Паводле лекара Рэспубліканскага турэмнага шпіталю Алега Дубовіка, у 2007 годзе захворвальнасьць на сухоты ў крымінальна-папраўчай сыстэме склала 375,7 чалавек на 100 тысяч. Гэта амаль ў 8 разоў вышэй чым па сыстэме аховы здароўя. Ёсьць асобы, хвароба ў якіх выяўляецца пры паступленьні ў СІЗА, то бок у іх сухоты, прынесеныя са свабоды. Сухоты выяўляюцца таксама і ў асобаў, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўленьня волі.

Галоўны пазаштатны фтызіятар Міністэрства аховы здароўя Генадзь Гурэвіч кажа, што сытуацыя ў пэнітэнцыярнай сыстэме паступова мяняецца да лепшага:

“За апошнія пяць год доля ўпершыню выяўленых хворых на сухоты у пэнітэнцыярнай сыстэме да агульнай масы істотна паменшылася. Калі ў 2003-м годзе гэтая колькасьць складала 10%, то цяпер толькі 4 % ўпершыню выяўленых хворых знаходзяцца ў пэнітэнцыярнай сыстэме”.

Але тыя, каму давялося на практыцы сутыкнуцца з месцамі пазбаўленьня волі, сьведчаць: падстаў для аптымізму няма. Атрымаць на зоне тубэркулёз – вельмі проста. Распавядае колішні зьняволены Ўладзімер:
вялізная праблема перанаселенасьці ў турмах, калёніях...

“Мала дзева ўстановах пэнітэнцыярнай сыстэмы ёсьць флюараграфічныя апараты. Каб правесьці флюараграфічнае абсьледаваньне, трэба ехаць у рэспубліканскую. Праблема насамрэч вельмі вострая. Таму што вялізная праблема перанаселенасьці ў турмах, калёніях. І адзін чалавек хворы можа адразу заразіць і 100, і 200 чалавек”.

Уладзімер адбываў пакараньне 5 год таму. З таго часу шмат што зьмянілася. Глябальны фонд для барацьбы са СНІДам, тубэркулёзам і малярыяй з 1 кастрычніка 2007 году да 31 сьнежня 2008-га выдаткаваў на падтрымку супрацьтубэркулёзных мерапрыемстваў у пэнітэнцыярнай сыстэме больш за 340 тысяч даляраў.

Але якія б грошы не выдаткоўваліся, асноўнай праблемай зьяўляецца перанаселенасьць беларускіх устаноў пэнітэнцыярнай сыстэмы, лічыць Уладзімер:

“Яго, як правіла, проста ізалююць, калі выяўляюць хваробу. А тых, хто найбольш кантактаваў з хворым, крыху больш моцнае харчаваньне даюць. Бо абястлушчаная ежа, якой там кормяць, без вітамінаў, яна ж і правакуе сухоты”.

Нягледзячы на актыўную барацьбу з сухотамі і выдаткоўваньне на гэта вялікіх сродкаў, на ўсіх хворых дапамогі ўсё адно не хапае, распавядае Ларыса Савішчава, кіраўніца праекту ПРААН “Падтрымка Дзяржпраграмы “Тубэркулёз у Рэспубліцы Беларусь”:

“Мы ня можам узяць столькі хворых, колькі іх наагул у нашай краіне. Ёсьць адмысловы мэханізм, які ацэньвае сыстэму аказаньня мэдычнай супрацьсухотнай дапамогі і дазваляе лекаваць канкрэтную колькасьць хворых, забясьпечвае доступ да танных сродкаў другой лініі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG