Улёткі пра арышты ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, бюлетэні “Мы и рынок” і “Свабоднае слова” жыхары Віцебску ўжо ведаюць – гэтыя друкаваныя выданьні актывісты распаўсюджваюць у горадзе ўжо ня першы раз.
Паводле старшыні абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастуся Смолікава, за актывістамі пільна назіралі міліцыянты адразу двух раённых аддзяленьняў. Бо тэрыторыя вакол скрыжаваньня на Плошчы Свабоды, дзе праходзіла акцыя, часткова належыць да Чыгуначнага, а часткова – да Кастрычніцкага раёну.
Супрацоўнікі міліцыі час ад часу падыходзілі да апазыцыянэраў ды раілі ім перайсьці на іншы бок – на тэрыторыю “чужога” раёну, але нікога з удзельнікаў акцыі не затрымалі ні”свае”, ні”чужыя” міліцыянты.